ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пазітыў ад Скарыны
500-годдзе беларускага кнігадрукавання адзначылі ў Вроцлаве

Канферэнцыя дырэктараў нацыянальных бібліятэк у Вроцлаве

Канферэнцыя дырэктараў нацыянальных бібліятэк у Вроцлаве
Іншыя навіны

22 жніўня дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі прыняў удзел у штогадовай Канферэнцыі дырэктараў нацыянальных бібліятэк (CDNL).


Канферэнцыя прайшла ў рамках Сусветнага бібліятэчнага і інфармацыйнага кангрэса: 83-й Генеральнай канферэнцыі і асамблеі ІФЛА, які ладзіцца з 19 па 25 жніўня ў Вроцлаве (Польшча).

Пасяджэнне пачалося з прывітальных слоў старшыні Канферэнцыі дырэктараў нацыянальных бібліятэк, генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Фінляндыі Кая Экхальма і генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы Томаша Макоўскага.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі найбольш значныя для нацыянальных бібліятэк праблемы. Таксама прагучалі даклады кіраўнікоў нацыянальных бібліятэк Даніі, Канады, Літвы, Малайзіі, Новай Зеландыі, Фінляндыі і Францыі.

Акрамя таго, Раман Матульскі правёў перамовы аб узаемадзеянні ў сферы культуры і бібліятэчнай справы з дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Эстоніі Яне Андрэсоа і падпісаў Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж бібліятэкамі абедзвюх краін.

Таксама ён запрасіў калег наведаць Беларусь для ўдзелу ў Міжнародным кангрэсе “500 гадоў беларускага кнігадрукавання”, які пройдзе ў Мінску ў верасні 2017 года.

Візіт дэлегацыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбыўся пры падтрымцы MOST (Mobility Scheme for Targeted People-to-People-Contacts / Праграма мабільнасці для мэтанакіраваных міжасабовых кантактаў).

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам