24–27 мая ў Маскве, на базе Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі (РДБ) у Доме Пашкова, прайшло 28-е пасяджэнне Канферэнцыі дырэктараў еўрапейскіх нацыянальных бібліятэк (CENL).
Ва ўрачыстым адкрыцці пасяджэння CENL прыняў удзел міністр культуры Расіі У. Мядзінскі, прэзідэнт ІФЛА С. Сіпіля, прэзідэнт CENL Б. Расін, генеральны дырэктар РДБ А. Віслы.
Нацыянальную бібліятэку Беларусі прадстаўляў дырэктар Р. Матульскі.
Кіраўнікі найбуйнейшых бібліятэк Еўропы абмеркавалі бягучыя сумесныя праекты, у т. л. у галіне захавання еўрапейскай нацыянальнай культурнай спадчыны, культурнай разнастайнасці і шматмоўя як асноўных каштоўнасцей еўрапейскай культуры.
Асноўная ўвага ў ходзе пасяджэння была адведзена “Еўрапейскай бібліятэцы” – вядучаму праекту па стварэнні размеркаванай лічбавай бібліятэкі Еўропы. Мэта праекта – ажыццяўленне інтэрактыўнага доступу да электронных калекцый нацыянальных бібліятэк.
Пад час пасяджэння таксама абмяркоўваліся арганізацыйныя і прававыя аспекты стварэння і развіцця нацыянальных бібліятэк.
Чытайце таксама: