ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пад знакам Страціма
Вучэбная і мастацкая літаратура для чытачоў публічных бібліятэк: магчымасці выкарыстання праз віртуальную чытальную залу НББ

Канферэнцыя ў Душанбэ “Тры дзесяцігоддзі партнёрства бібліятэк СНД: арыенціры і стратэгія развіцця”

Канферэнцыя ў Душанбэ “Тры дзесяцігоддзі партнёрства бібліятэк СНД: арыенціры і стратэгія развіцця”
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзяла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі “Тры дзесяцігоддзі партнёрства бібліятэк СНД: арыенціры і стратэгія развіцця” ў рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца з нагоды надання Душанбэ статусу “Культурная сталіца Садружнасці 2021 года” і прымеркаваных да 30-годдзя ўтварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Канферэнцыя адбылася 29–30 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Таджыкістана (г. Душанбэ). Арганізатарамі выступілі Выканаўчы орган дзяржаўнай улады г. Душанбэ, Нацыянальная бібліятэка Таджыкістана, Расійская дзяржаўная бібліятэка, Бібліятэчная асамблея Еўразіі пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты найбуйнейшых бібліятэк краін СНД з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана.

Мэта мерапрыемства – абагульніць дасягненні бібліятэк краін СНД у кантэксце 30-гадовага партнёрства і прапанаваць перспектыўныя стратэгіі супрацоўніцтва.

На пленарным пасяджэнні генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі А.Ю. Кніжнікава выступіла з дакладам “Бібліятэкі краін Садружнасці ў кантэксце прафесійнага ўзаемадзеяння: вопыт Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” і падзялілася вопытам супрацоўніцтва нашай бібліятэкі па пашырэнні інфармацыйна-культурных сувязей і ўзмацненні прафесійных камунікацый паміж бібліятэкамі СНД.

На пасяджэнні “Аб тым памеркаваўшы, што чакае наперадзе, мэту выбраўшы добрую, да яе прама ідзі (Абулькасім Фірдаўсі)” А.Ю. Кніжнікава і начальнік інфармацыйнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі А.А. Шарамецьева ўзялі ўдзел у дыскусіі па ключавых напрамках інфармацыйнага ўзаемадзеяння бібліятэк краін СНД у фарміраванні нацыянальных сегментаў электроннага кантэнту.
Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам