ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Іван Штэйнер: “З’явіцца творца, які скажа новае слова...”
Сцэна новага свету

Канферэнцыя “Бібліятэчныя фонды: праблемы і рашэнні”

Канферэнцыя “Бібліятэчныя фонды: праблемы і рашэнні”
Іншыя навіны

1–5 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Татарстан адбылася ХІ Усерасійская навукова-практычная канферэнцыя “Бібліятэчныя фонды: праблемы і рашэнні”.

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Расійская бібліятэчная асацыяцыя, Расійская нацыянальная бібліятэка, Міністэрства культуры Рэспублікі Татарстан, Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Татарстан.

На канферэнцыі разглядаліся пытанні камплектавання фондаў бібліятэк у лічбавым асяроддзі, абмяркоўваліся новыя падыходы да фарміравання фондаў муніцыпальных бібліятэк, асвятляліся праблемы нарматыўна-прававога рэгулявання фарміравання фондаў бібліятэк. Вялікая ўвага на канферэнцыі была нададзена практычным пытанням фарміравання бібліятэчных фондаў.

У працы канферэнцыі прынялі ўдзел вядучыя спецыялісты Расійскай Федэрацыі ў галіне бібліятэчнай, кніжнай, выдавецкай справы, а таксама прадстаўнікі рэгіянальных і муніцыпальных бібліятэк Расіі.

Упершыню ў рабоце штогадовай усерасійскай навукова-практычнай канферэнцыі ўдзельнічалі і супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ). Загадчыца аддзела камплектавання фондаў Юлія Аляксандраўна Пераверзева і загадчыца аддзела захоўвання спецыялізаваных фондаў Юлія Барысаўна Твердахлебава выступілі з дакладам “Фарміраванне і захаванасць фонду перыядычных выданняў у сучасных сацыяльна-эканамічных умовах: практыка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.

Падчас канферэнцыі спецыялісты НББ азнаёміліся з вопытам работы Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Татарстан ў частцы фарміравання і захаванасці фондаў, бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання карыстальнікаў, наладзілі рабочыя кантакты са спецыялістамі бібліятэк Расійскай Федэрацыі для далейшага супрацоўніцтва.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам