ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
XIX Рэспубліканскі конкурс “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”
Духоўнае адраджэнне грамадства і праваслаўная кніга

Канферэнцыя “Беларусь: гісторыя і сучаснасць”

Канферэнцыя “Беларусь: гісторыя і сучаснасць”
Іншыя навіны

25–27 мая 2011 г. адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Беларусь: гісторыя і сучаснасць”.


Арганізатарамі канферэнцыі выступілі: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Расійскі цэнтр навукі і культуры ў г. Мінску.

У рабоце канферэнцыі ўзялі ўдзел звыш 150 вядомых беларускіх навукоўцаў – гісторыкі, сацыёлагі, палітолагі, а таксама юрысты, бібліятэчныя і музейныя спецыялісты з Расіі, Беларусі, Славакіі, Германіі, прадстаўнікі заканадаўчых і выканаўчых органаў, грамадскіх арганізацый, маладыя вучоныя.

Адкрыццё канферэнцыі, пленарнае пасяджэнне і круглы стол па пытаннях узаемадзеяння розных сацыяльных структур грамадства ў фарміраванні гістарычнай свядомасці і пераемнасці гістарычнай памяці адбыліся 25 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, работа секцый прайшла 26–27 мая ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Падчас адкрыцця канферэнцыі ўдзельнікаў віталі прадстаўнікі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з вітальным словам звярнулася Кірухіна Людміла Генадзьеўна, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці.

Дырэктар Цэнтральнага музея Узброеных Сіл (г. Масква, Расія) А.К. Ніканаў перадаў у дар Беларускаму дзяржаўнаму музею гісторыі Вялікай Айчыннай вайны копію Сцяга Перамогі, узнятага над Рэйхстагам у маі 1945 года.

На пленарным пасяджэнні былі заслуханы даклады пра заканадаўчыя асновы сацыяльнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь (А.П. Морава, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці), пра перспектывы развіцця Белдзяржмузея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (С.І. Азаронак, дырэктар музея), пра акцэнты гістарычнай памяці ў музейных экспазіцыях і выстаўках (В.М. Скрабін, намеснік дырэктара Цэнтральнага музея Вялікай Айчыннай вайны, Масква, Расія), пра дзяржаўную праграму алічбоўкі найбольш каштоўных музейных збораў і стварэнне электроннай нацыянальнай славацкай бібліятэкі (Мічаў Станіслаў, дырэктар Музея Славацкага нацыянальнага паўстання, г. Банска-Быстрыца, Славакія) і інш.

У рабоце круглага стала ўзялі ўдзел А.У. Іваноўскі, першы прарэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь; М.А. Бяспалая, загадчык кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў; Л.Г.Кірухіна, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі; М.С. Шчокін, дырэктар Інстытута дзяржаўнай службы; А.К. Ніканаў, дырэктар Цэнтральнага музея Узброеных Сіл; Мічаў Станіслаў, дырэктар Музея Славацкага нацыянальнага паўстання; выкладчыкі і аспіранты шэрагу ВНУ; супрацоўнікі беларускіх і расійскіх музеяў і бібліятэк.

Падчас дыскусіі закраналіся праблемы захавання сістэмы патрыятычнага выхавання як інструменту фарміравання інтэлектуальных, духоўных і маральных асноў беларускага грамадства; аспекты ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва ў гэтым напрамку ўстаноў культуры, адукацыі, навукі як Беларусі, так і краін блізкага замежжа: Расіяй, Украінай і інш; пытанні выкарыстання новых інфармацыйных тэхналогій у арганізацыі музейных экспазіцый. Падчас работы круглага стала станоўча была ацэнена работа навуковага калектыву Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны па праектаванні экспазіцыі ў новым будынку і стварэнні канцэпцыі музея як сацыякультурнага цэнтра.

25–27 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках работы канферэнцыі адбылася прэс-канферэнцыя сустаршыняў аргкамітэта і кіраўнікоў секцый з прадстаўнікамі беларускіх СМІ. Для ўдзельнікаў канферэнцыі была арганізавана экскурсія па бібліятэцы.

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі В.А. Рынкевіч, Т.А. Сапега выступілі з дакладамі на секцыі “Месца і роля музея і бібліятэкі ў сістэме захавання гістарычнай памяці і фарміраванні гістарычнай свядомасці”.

Па выніках работы канферэнцыі была прынята рэзалюцыя, у якой удзельнікі выказалі аднадушнае меркаванне аб карыснасці ўзаемадзеяння і канструктыўнага дыялогу гісторыкаў, музейных і бібліятэчных работнікаў, прадстаўнікоў дзяржаўных структур і грамадскіх арганізацый па фарміраванні гістарычнай свядомасці як асновы для кансалідацыі нашага грамадства.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам