ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Што новага ў айчынных выдавецтвах?
Краязнаўства Гродзеншчыны

Камплектаванне фондаў бібліятэк Беларусі ў кантэксце сучасных патрабаванняў грамадства

Камплектаванне фондаў бібліятэк Беларусі  ў кантэксце сучасных патрабаванняў грамадства
Іншыя навіны

19 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося пасяджэнне круглага стала на тэму “Камплектаванне фондаў бібліятэк Беларусі ў кантэксце сучасных патрабаванняў грамадства”.


Мерапрыемства было арганізавана камітэтам па бібліятэчных фондах Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі сумесна з аддзелам камплектавання фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У рабоце круглага стала прынялі ўдзел каля 50 чалавек. Сярод іх – кіраўнікі і спецыялісты аддзелаў камплектавання фондаў рэспубліканскіх, абласных бібліятэк, а таксама бібліятэк адукацыйных і іншых устаноў.

Пад час сустрэчы былі абмеркаваны асноўныя напрамкі фарміравання фондаў беларускіх бібліятэк розных сістэм і ведамстваў. Разгледжаны пытанні паступлення абавязковага бясплатнага экзэмпляра ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі. У выступленнях былі раскрыты арганізацыйна-тэхналагічныя аспекты закупкі літаратуры для фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і рэспубліканскіх бібліятэк, асаблівасці правядзення закупачных працэдур па набыцці кніг, перыядычных выданняў і баз даных. Прадстаўнікі бібліятэк розных сістэм і ведамстваў абмяняліся вопытам рашэння праблем, якія ўзнікаюць пад час камплектавання бібліятэчных фондаў рознымі крыніцамі інфармацыі.

Мадэратарамі круглага стала выступілі Кузьмініч Т.В., намеснік дырэктара па інфармацыйных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, і Жукоўская М.В., старшыня камітэта па бібліятэчных фондах ББА (Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі), загадчык сектара ўнутрырэспубліканскага дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў аддзела камплектавання фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з дакладамі выступілі Жукоўская М.В., Рынкевіч В.А., заг. сектара маніторынгу і каардынацыі дзейнасці бібліятэк навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства; Мацкевіч А.П., заг. сектара прыёму дакументаў і кантролю за абавязковым экзэмплярам аддзела камплектавання фондаў; Ганчарэнка І.В., заг. сектара бягучага камплектавання нацыянальнымі дакументамі і дакументамі краін СНД аддзела камплектавання фондаў. Таксама былі заслуханы даклады Андрэевай І.С., заг. аддзела фарміравання рэсурсаў Рэспубліканскай навукова-медыцынскай бібліятэкі; Мізаўцовай Н.П., заг. аддзела фарміравання рэсурсаў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь; Глінскай А.Г., заг. аддзела камплектавання бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта; Анегдзінай М.В., заг. аддзела камплектавання і апрацоўкі Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна; Волкавай І.В., заг. інфармацыйна-бібліятэчнага цэнтра ДУА “Сярэдняя школа № 3” г. Асіповічы.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам