ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Калядная зорка
З Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам!

Калядныя сустрэчы

Калядныя  сустрэчы
Іншыя навіны

22 снежня а палове 19-й гадзіны ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках праекта “Кропка Адліку” адбудзецца творчая гасцёўня – сустрэча з гуртом “Джамбібум”.


Гуртом выканаўцаў этнічнай музыкі “Джамбібум” кіруе Анастасія Хмель – выпускніца музычнага вучылішча і Белдзяржуніверсітэта культуры і мастацтваў, вакалістка і музыкант (гітара, флейта, перкусія – дарбукі, джамбеі, бубны і інш.).

Першае выступленне “Джамбібума” адбылося ў 2004 г. Гурт спалучае ў сваёй творчасці традыцыйны беларускі вакал і цёплыя афрыканскія і паўднёваамерыканскія рытмы, выкарыстоўвае вялікую колькасць перкусійных і духавых інструментаў. Гурт запісаў 2 альбомы “Джамбібум” і “Жавароначкі”, выступаў на шматлікіх фестывалях. Атрымаў у 2008 г. прыз замежных экспертаў за альбом “Жавароначкі”.

У праграме творчай гасцёўні:

  • паказ відэаканцэрта гурта “Джамбібум” у Варшаве;
  • выступленне гурта “Джамбібум”;
  • прэзентацыя творчай лабараторыі (выступленне Рамана Абрамчука і групы “Саша & Віталь”);
  • расповед пра калядныя традыцыі (выступленне Антаніны Хатэнкі – спецыяліста па этнаграфіі, аўтара кнігі “Зніч крыжовых дарог”, журналісткі);
  • калядаванне.

Запрашаюцца чытачы і супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Праграма адбудзецца ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх). Уваход правы бакавы, з боку рэстарана “Мегаполіс”.

Мерапрыемства платнае – 2 500 руб. Аплата ў касе бібліятэкі (кіёск, цэнтральны ўваход).

Кантактныя тэлефоны: 266-37-37, 293-27-56; МТС (8 029) 7-725-752.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам