ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыты доступ да базы даных Wiley Online Library
Калядная зорка

Калядныя сустрэчы

Калядныя сустрэчы
Іншыя навіны

22 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках праекта “Кропка Адліку” ладзілася творчая гасцёўня – сустрэча з гуртом “Джамбібум”.


Гуртом выканаўцаў этнічнай музыкі “Джамбібум” кіруе Анастасія Хмель – выпускніца музычнага вучылішча і Белдзяржуніверсітэта культуры і мастацтваў, вакалістка і музыкант (гітара, флейта, перкусія – дарбукі, джамбеі, бубны і інш.).

Першае выступленне “Джамбібума” адбылося ў 2004 г. Этнагрупа спалучае ў сваёй творчасці традыцыйны беларускі вакал і цёплыя афрыканскія і паўднёваамерыканскія рытмы, выкарыстоўвае вялікую колькасць перкусійных і духавых інструментаў. Музыканты запісалі 2 альбомы “Джамбібум” і “Жавароначкі” (удастоены прыза замежных экспертаў у 2008 г.), выступалі на шматлікіх фестывалях.

Гасцям творчай гасцёўні быў прапанаваны шэраг мерапрыемстваў:

  • паказ відэаканцэрта “Джамбібум” у Варшаве;
  • выступленне этнагурта “Джамбібум”;
  • прэзентацыя творчай лабараторыі (выступленне Рамана Абрамчука і групы “Саша & Віталь”);
  • расповед пра калядныя традыцыі (выступленне Антаніны Хатэнкі – спецыяліста па этнаграфіі, аўтара кнігі “Зніч крыжовых дарог”, журналісткі);
  • калядаванне.

Калядоўшчыкі Этнограф Антаніна Хатэнка Прывітальная песня
Ваджэнне Казы Калядаванне Калядныя гульні
Група "Джамбібум" Мастацкі кіраўнік
групы "Джамбібум"
Анастасія Хмель
Госці спяваюць калядную песню
"Добры вечар"
Аўтар-выканаўца
Раман Абрамчук
Карагоды з гасцямі Група "Саша & Віталь"

 

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам