26 снежня ў дзіцячым пакоі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбыліся творчыя заняткі “Калядная зорка”, якія пазнаёмілі дзетак з адным з відаў дэкаратыўнага-прыкладнога мастацтва – тэхнікай арыгамі.
Для стварэння сваёй незвычайнай каляднай зоркі дзецям спатрэбіліся каляровая папера і клей. Выкарыстанне элементаў тэхнікі арыгамі дазволіла хлопчыкам і дзяўчынкам акунуцца ў свет творчасці і навагодняга чарадзейства.
Сяброўскія зносіны ў працэсе стварэння вырабу садзейнічалі ўзнікненню святочнага настрою. Творчы працэс дапоўнілі і зрабілі больш разнастайным рухавыя гульні і прагляд мультфільма.