16 мая ў дзіцячым пакоі прайшло святочнае мерапрыемства “Калі ёсць Сям’я – значыць, шчаслівы Я”, прысвечанае Міжнароднаму дню сям’і.
Адкрылася мерапрыемства прэзентацыяй “Наша дружная сям’я”, прысвечанай сямейным каштоўнасцям і традыцыям.
Дзеці прынялі ўдзел у конкурсе “Дамашнія гісторыі”, разгадалі крыжаванку “Кветка сямейнага шчасця”, праявілі кемлівасць у віктарыне “Эрудыт”, весела правялі музычную фізкультхвілінку “Падтрымка і апора”.
Падарункам стала дэкаратыўная фотарамка, зробленая дзецьмі для сваёй сям’і з драўляных палачак, каляровага кардона і ўпрыгожванняў.