ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Падзяка за працу – Нацыянальную бібліятэку ўзнагародзілі дыпломам ЮНЕСКА
“Святло дабрыні” заззяла ў Нацыянальнай бібліятэцы

Місія выканальна! Калектыў бібліятэкі ўзнагароджаны прэміяй “За духоўнае адраджэнне”

Місія выканальна! Калектыў бібліятэкі ўзнагароджаны прэміяй “За духоўнае адраджэнне”
Іншыя навіны

9 студзеня адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”, спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва і “Беларускі спартыўны Алімп” 2017 года.

Напярэдадні калядных святаў прынята не толькі дарыць падарункі і абменьвацца добрымі пажаданнямі, але таксама дзякаваць за стараннасць, плённую працу і важныя дасягненні. Традыцыйна ў першыя дні студзеня ў Палацы Рэспублікі гучаць словы ўдзячнасці ў адрас заслужаных людзей і калектываў, чыя праца пакінула важкі след у культуры, мастацтве, гісторыі і духоўным жыцці нашай краіны.

Удзельнікаў урачыстай цырымоніі павітаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Па выніках 2017 года за актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне прысуджаны пяць прэзідэнцкіх прэмій “За духоўнае адраджэнне”.

У пяцёрцы лаўрэатаў – Нацыянальная бібліятэка Беларусі! Высокай узнагароды калектыў удастоены за працу па факсімільным аднаўленні і папулярызацыі кніжнай спадчыны Францыска Скарыны.

Выхад у год святкавання 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання факсіміле “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” стаў рэзананснай падзеяй не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце. У дваццаці тамах – копіі арыгінальных выданняў вядомага гуманіста. Разгрупаваныя па ўсім свеце, раней яны былі недаступныя жыхарам Беларусі і іншых краін. Цяпер жа, дзякуючы намаганням Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і надзейнага партнёра Банка БелВЭБ, пазнаёміцца з каштоўнай спадчынай можа кожны беларус, кожны госць нашай сінявокай краіны, а таксама жыхары 55 краін свету.

Каштоўную ўзнагароду з рук Прэзідэнта прыняў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. Выказаўшы словы ўдзячнасці, Раман Сцяпанавіч адзначыў: “Гэта высокая ацэнка працы не толькі асобных людзей і працоўных калектываў, але і нашых папярэднікаў – тых, хто шмат гадоў працаваў дзеля стварэння матэрыяльнага дабрабыту, захавання духоўнай памяці нашага грамадства”.

Прэміяй “За духоўнае адраджэнне” таксама адзначаны калектывы Беларускага саюза жанчын і Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава. Сярод лаўрэатаў – настаяцель прыхода храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай у гарадскім пасёлку Івянец Віктар Перагудаў і муфтый Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь Абу-Бекір Шабановіч.

Па выніках 2017 года прысуджаны 10 спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.

За паспяховае правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, узнагароджаны заслужаны калектыў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, а таксама калектыў выдавецкага цэнтра “Марка” РУП “Белпошта” – за стварэнне юбілейных высокамастацкіх паштовых марак.

Прэміяй адзначаны калектывы галоўнай дырэкцыі АТН Белтэлерадыёкампаніі, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Кастрычніцкага раённага дома рамёстваў, Мінскканцэрта, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Узнагароды таксама ўдастоены намеснік дырэктара Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Сяргей Егарэйчанка і вядомы мастак Валерый Слаук. Дарэчы, дзіўныя працы графіка-віртуоза на сённяшні дзень упрыгожваюць адну з галерэй Нацыянальнай бібліятэкі.

У холе Палаца Рэспублікі госці ўрачыстасці змаглі ўбачыць экспазіцыі лаўрэатаў прэзідэнцкіх прэмій. Нацыянальная бібліятэка прадставіла вынікі каласальнай пяцігадовай працы – шматтомнае факсіміле “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”, якое стала духоўнай “візітнай карткай” Беларусі ва ўсім свеце.

Шчыра віншуем калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
з ганаровай узнагародай – прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”!
Дзякуем за высокі прафесіяналізм, цярпенне і стараннасць, адказнасць і адданасць справе!
Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, новых дзіўных праектаў і дастойных узнагарод!

Навіны

Адкрыты доступ да электронных рэсурсаў выдавецтва Elsevier па змяненні клімату

21 Жні 2019

Найбуйнейшы ў свеце выдавец навуковай літаратуры кампанія Elsevier стварыла электронную бібліятэку па змяненні клімату – Climate Change Library, якая ўключае звыш 5 000 поўных тэкстаў артыкулаў, апублікаваных у 412 часопісах Elsevier у 2018 і 2019 гадах.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

9 самых незвычайных бібліятэк свету. У тым ліку Мінская

Бібліятэкі −​ перажытак мінулага? А вось і не. Цяпер яны зноў на хвалі папулярнасьці. Па ўсім сьвеце бібліятэкі ператвараюцца з нудных пыльных сховішчаў у мадэрнізаваныя прасторы з садамі на даху, паркамі, вэрандамі, гульнявымі памяшканьнямі, падлеткавымі цэнтрамі, кінатэатрамі, мастацкімі галерэямі, рэстаранамі і шмат чым іншым.

Навіны бібліятэк

Заручоны з Беларуссю

21 Жні 2019

Доўгачаканая новая кніга апошніх нататак Уладзіміра Содаля і ўспамінаў яго сяброў і паплечнікаў “Буйніцы і драбніцы” выйшла ў выдавецтве “Лімарыус”. Пра падзею паведаміла ўдава пісьменніка Клара Барысаўна Содаль.

Навіны бібліятэк

Віртуальная экскурсія ў аздараўленчым лагеры “Палітэхнік”

16 Жні 2019

15 і 16 жніўня ў аздараўленчым лагеры “Палітэхнік”, размешчаным у маляўнічым кутку Мінскага раёна, адбылася выязная віртуальная экскурсія з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111