ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
МІФы аднаго аўтара
Уладзімір Высоцкі. Дзякуй!

Калектыў бібліятэкі віншуе!

Калектыў бібліятэкі віншуе!
Іншыя навіны

Віншуем супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з узнагароджаннем дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь.


16 студзеня 2013 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 32 “Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь”.

За шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, высокае прафесійнае майстэрства і заслугі ў развіцці бібліятэчнай справы

ганаровае званне “Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь” прысвоена:
Матульскаму Раману Сцяпанавічу – дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі,
Рошчынай Таццяне Іванаўне – бібліёграфу першай катэгорыі сектара абслугоўвання навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства;

медалём “За працоўныя заслугі” ўзнагароджаны:
Каспяровіч Станіслаў Браніслававіч – намеснік дырэктара па эканоміцы, рэжыму, эксплуатацыі будынка і абсталявання,
Ероха Таццяна Анатольеўна – загадчык аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання;

медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны:
Гарбачова Людміла Васільеўна – загадчык інфармацыйна-аналітычнага аддзела,
Кірэева Галіна Уладзіміраўна – загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства.

Віншуем калег з гэтай значнай падзеяй!

Шчыра жадаем моцнага здароўя, невычэрпнага запасу энергіі і жыццёвых сіл для рэалізацыі намечаных планаў і пастаўленых задач. Натхнення, поспехаў і далейшай плённай працы на карысць і развіццё бібліятэчнай справы!

Чытайце таксама пра ўзнагароджанне калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2012 года.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам