ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Па сакрэце: таямніцы фондасховішча Нацыянальнай бібліятэкі
Вернасць слову

Калекцыя Нацыянальнай бібліятэкі папоўнілася самым раннім выданнем Адама Міцкевіча з усіх, што зберагаюцца ў дзяржаўных зборах краіны

Калекцыя Нацыянальнай бібліятэкі папоўнілася самым раннім выданнем Адама Міцкевіча з усіх, што зберагаюцца ў дзяржаўных зборах краіны
Іншыя навіны

Гэта другі том легендарнага двухтомніка паэтычных твораў Адама Міцкевіча, які выйшаў ў траўні 1823 г. у выдавецтве знакамітага віленскага друкара і кнігагандляра Юзафа Завадскага.

Раней самым старым выданнем Адама Міцкевіча ў фондах бібліятэкі быў асобнік “Конрада Валенрода”, надрукаваны ў 1828 годзе ў Пецярбургу.

Набытая бібліятэкай кніга “Poezye Adama Mickiewicza. Т. 2”, выдадзеная ў 1823 годзе, калі А. Міцкевічу было 25 гадоў, разам з 1-м томам, які выйшаў у 1822 годзе, з'яўляецца найбольш ранняй публікацыяй твораў паэта ў выглядзе асобнага выдання. Цяпер спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі рупліва працуюць, каб адшукаць першы том.

Дарэчы, набыты экзэмпляр паходзіць з прыватнага кнігазбору сям’і польскага пісьменніка, дыпламата, грамадскага дзеяча і мецэната Уладзіслава Пельца (1906–2002), дыпламатычная служба якога праходзіла спачатку ў Харбіне, а пасля ў Парыжы. На адвароце форзацнага аркуша маецца ўладальніцкі запіс жонкі У. Пельца, Хэлены: “Pelcowa 2.2.1939, Paryz”.

У другім томе зборніка ўпершыню апублікаваны паэма “Гражына” і дзве часткі паэмы “Дзяды”. Экзэмпляр даволі добра захаваўся і мае свае асаблівасці. На тытульным аркушы – выява анёла з лірай (віньетка), размаляваная ад рукі, верагодна, кімсьці з былых уладальнікаў. Цікава, што ў кнізе маецца спіс асоб, якія падпісаліся на выданне, з указаннем колькасці замоўленых асобнікаў (насупраць некаторых прозвішчаў з гэтага спіса чарнілам пазначаны нумары).

На сённяшні дзень зборнік “Poezye Adama Mickiewicza” – вельмі рэдкае выданне. Прыжыццёвыя выданні А. Міцкевіча выпускаліся абмежаваным накладам, і праз амаль два стагоддзі захаваныя асобнікі ператварыліся ў сапраўдныя рарытэты, з кожным годам іх каштоўнасць расце.

Запрашаем у бібліятэку патрымаць рарытэтны томік ва ўласных руках!

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Глядзіце таксама відэарэпартаж пра падзею на сайце Белтэлерадыёкампаніі і чытайце пра тое, якія яшчэ ўнікальныя выданні Адама Міцкевіча можна знайсці ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Навіны

Віртуальная экскурсія ў аздараўленчым лагеры “Палітэхнік”

16 Жні 2019

15 і 16 жніўня ў аздараўленчым лагеры “Палітэхнік”, размешчаным у маляўнічым кутку Мінскага раёна, адбылася выязная віртуальная экскурсія з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэсурсы віртуальнай чытальнай залы НББ для даследчыкаў-стажораў з Рэспублікі Узбекістан

14 Жні 2019

9 жніўня ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце адбылася прэзентацыя рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) для даследчыкаў-стажораў з Рэспублікі Узбекістан.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Золак над апошняй магiстраллю

13 Жні 2019

Усе ведаюць гэтую цудоўную песню на музыку Iгара Лучанка. На слыху i iншыя – “А мне ў шчасце верыцца”, “Беларусачка”, “Нарачаначка”, якiя там-сям успрымаюцца як народныя. Але ў гэтых песень ёсць аўтар – паэт Алесь Ставер, якому 10 жніўня споўнiлася б 90 гадоў.

Навіны бібліятэк

Паўлюк Трус: паэт крыштальнай чысціні

14 Жні 2019

“Здароў, Паўлюк!” – так пачынаецца ліст Алеся Дудара да Паўлюка Труса. Гэтае маладое заліхвацкае вітанне і цяпер найлепш пасуе да аднаго з самых выбітных паэтаў-маладнякоўцаў, якому напачатку мая грукнула 115 гадоў.

Навіны бібліятэк

111