ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзяла ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні”
Размова з адвакатам “Апеляцыйнае вядзенне ў крымінальным працэсе”

Калекцыя кніг У.М. Карагіна цяпер у Нацыянальнай бібліятэцы

Калекцыя кніг У.М. Карагіна цяпер у Нацыянальнай бібліятэцы
Іншыя навіны

21 красавіка ў рамках III Рэспубліканскага дзелавога форуму “Развіццё прадпрымальніцтва ў Беларусі: Стратэгія. Прыярытэты. Перспектывы кансалідацыі” прайшла акцыя “Падары кнігу бібліятэцы”.

Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва перадала ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі дакументы, якія належалі старшыні вышэйшага каардынацыйнага савета дадзенай арганізацыі Уладзіміру Мікалаевічу Карагіну.

Калекцыя ўключае больш за 4 500 асобнікаў: кампакт-дыскі, асабістыя фотаздымкі, нататнікі з запісамі, кнігі эканамічнай і юрыдычнай тэматыкі, даведачную літаратуру, выданні, прысвечаныя аграпрамысловаму комплексу, фінансам, каталогі выстаў, мастацкую літаратуру, музычныя дыскі.

Дакументы папоўнілі фонды Нацыянальнай бібліятэкі і ў хуткім часе будуць даступныя для чытачоў.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам