ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Падоўжаны доступ да “ASTM Compass Abstract”
18 лютага 1945 года. 81 дзень да Перамогі

Калегам пра афармленне спісаў літаратуры

Калегам пра афармленне спісаў літаратуры
Іншыя навіны

18 лютага ў бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ў рамках павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў прайшлі практычныя заняткі па правільным афармленні спісаў літаратуры да навуковых прац.

Галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Святлана Кандратовіч распавяла калегам пра асноўныя правілы, метадычныя рашэнні і практыку прымянення ўзораў апісанняў дакументаў пры афармленні бібліяграфічных спісаў.

Прапануем паслугу “Рэдагаванне бібліяграфічнага спіса да навуковай працы”

На трэнінгу прысутнічалі 25 супрацоўнікаў бібліятэкі БДПУ, якія ажыццяўляюць рэдагаванне спісаў літаратуры. Адбыўся зацікаўлены дыялог па складаных і спрэчных выпадках скарачэнняў слоў і бібліяграфічнага апісання асобных відаў выданняў.

Сустрэча і прафесійныя зносіны прайшлі ў сяброўскай рабочай атмасферы да ўзаемнай карысці бібліёграфаў нашых бібліятэк.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання.

Навіны

20 Чэр 2021

На вуліцы Зялёнай, 10 у аграгарадку Будслаў, што на Мядзельшчыне, стаіць пафарбаваны ў зялёны колер дом. Тут 12 верасня 1893 года ў сям'і Вінцэнта і Францішкі Мядзёлкаў нарадзілася дачка, якой далі незвычайнае імя Паўліна. Хто ж ведаў тады, што гэтае дзіця Богам адоранае шматлікімі талентамі: педагога, літаратара, актрысы.

Навіны бібліятэк

Вэбінар па тэхналагічных пытаннях каталагізацыі ў РЗЭК

17 Чэр 2021

16 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў вэбінар, прысвечаны тэхналагічным пытанням каталагізацыі ў рэгіянальных зводных электронных каталогах (РЗЭК) бібліятэк Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкам Гродзеншчыны: электронныя інфармацыйныя рэсурсы віртуальнай чытальнай залы

17 Чэр 2021

17 чэрвеня ў бібліятэцы прайшоў анлайн-семінар, арганізаваны для супрацоўнікаў публічных бібліятэк Гродзенскай вобласці. Нашым калегам быў прадстаўлены рад ліцэнзійных электронных рэсурсаў, прапанаваных для інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання розных катэгорый карыстальнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Незабыўнае: адкрылася выстава, прымеркаваная да 80-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны

17 Чэр 2021

17 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Незабыўнае: спектаклі і фільмы пра вайну”, прысвечанай 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Мастацкія выстаўкі

Выязная экскурсія да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай  Айчыннай вайны

17 Чэр 2021

Напярэдадні трагічнай даты пачатку Вялікай Айчыннай вайны  супрацоўнікі аддзела экскурсійна-метадычнай работы правялі для выхаванцаў аздараўленчага лагера “Брыганціна” шэраг выязных віртуальных экскурсій з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” па тэме “Помнім боль і страты  твае, Беларусь…”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

19 Чэр 2021

У выдавецтве “Мастацкая літаратура” неўзабаве пабачыць свет кніга “Максім Багдановіч” з серыі ЖЗЛБ, у якой “год за годам праз успаміны, лісты, дакументы, цытаты з даследванняў, невядомыя творы раскрываецца жыццё геніяльнага паэта”. Выданне прымеркавана да 130-годдзя з дня нараджэння класіка.

Навіны бібліятэк

Бібліятэкарам
111