ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Як выжыць: пандэмічныя парады ад пісьменнікаў мінулага
Cемінар “Рэсурсы адкрытага доступу і інтэгрыраваныя пошукавыя сэрвісы: прымяненне ў навукова-адукацыйнай дзейнасці”

IX Навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура”

IX Навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура”
Іншыя навіны

Запрашаем да ўдзелу ў IX Навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура” па тэме “Рэальнасць і віртуальнасць ва ўмовах пандэміі”.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Канферэнцыя “Электронная культура” за апошнія 10 гадоў стала найважнейшай пляцоўкай для абмену вопытам і пошуку перспектыўных напрамкаў развіцця інфармацыйных тэхналогій у сферы культуры. Штогод вучоныя, работнікі культуры і адукацыі, распрацоўшчыкі ПЗ і многія зацікаўленыя абмяркоўваюць пытанні інфармацыйна-тэхналагічнага развіцця грамадства, а таксама інавацыйныя праекты і іх практычную рэалізацыю ў электронным асяроддзі з мэтай папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны і інтэграцыі Беларусі ў сусветную інфармацыйна-культурную прастору. У гэтым годзе плануецца асаблівую ўвагу надаць віртуальным праектам, якія ажыццяўляюцца ў розных установах культуры і асабліва запатрабаваны ў перыяд пандэміі.

Запрашаем спецыялістаў устаноў культуры, адукацыі, навукі, IT-кампаній, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і ўсіх зацікаўленых прыняць удзел у працы канферэнцыі.

Для абмеркавання прапануюцца наступныя тэмы:

  • стан і перспектывы развіцця праектнай дзейнасці па захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны ў віртуальнай прасторы;
  • бібліятэкі, музеі і архівы: перспектывы развіцця ў будучым дзесяцігоддзі;
  • інавацыйныя тэхналогіі ў сферы культуры: “воблачныя”, мабільныя, 3D-тэхналогіі, інтэрнэт рэчаў, дапоўненая рэальнасць і інш.;
  • фарміраванне электроннага кантэнту і распрацоўка віртуальных паслуг у сферы культуры;
  • арганізацыя і правядзенне адукацыйных і сацыякультурных мерапрыемстваў ва ўмовах пандэміі.

Канферэнцыя пройдзе 4 мая 2021 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 116).

У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй удзел у канферэнцыі магчымы ў вочным і завочным фармаце.

Каардынатары:

Лаўрык Таццяна Анатольеўна
тэл.: (8 017) 293 27 19
e-mail: lauryk_tania@mail.ru

Базылева-Ланько Святлана Анатольеўна
тэл.: (8 017) 293 25 58

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

“Беларускі салавей”: новая віртуальная экспазіцыя да 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі

7 Май 2021

Прадстаўляем новы раздзел віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і часопісам “Маладосць” да 100-годдзя ўтварэння літаратурнага аб’яднання “Маладняк”.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Водгукі пра XVІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

7 Май 2021

22–23 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся маштабны навуковы форум Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. Пасля завяршэння канферэнцыі арганізатары падводзяць вынікі, каб вызначыць, наколькі праект дасягнуў сваіх мэт. Сваім меркаваннем пра канферэнцыю падзяліліся яе ўдзельнікі – беларускія і замежныя эксперты.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Ля Кургана Славы адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак

6 Май 2021

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі склалася асаблівая традыцыя: напярэдадні Дня Перамогі шанаваць памяць загінуўшых, ускладаючы ад імя ўсіх супрацоўнікаў кветкі да манументаў Перамогі, аддаючы даніну глыбокай павагі ўсім пакаленням абаронцаў Айчыны.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэсурсы адкрытага доступу і інтэгрыраваныя пошукавыя сэрвісы: прымяненне ў навукова-адукацыйнай дзейнасці

6 Май 2021

5 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пры падтрымцы выдавецтва Springer Nature адбыўся анлайн-семінар, прысвечаны развіццю ініцыятывы адкрытай навукі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Памяці загінуўшых будзем вартыя!

6 Май 2021

6 сакавіка ў бібліятэцы адбылася ўрачыстая акцыя-свята “Памяці загінуўшых будзем вартыя!”, прымеркаваная да Дня Перамогі. Арганізатарамі выступілі Першамайская раённая г. Мінска арганізацыя РГА “Белая Русь” і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

6 Май 2021

Новы, 22-і па ліку, том серыі «Залатая калекцыя беларускай літаратуры», прысвечаны творчасці Івана Шамякіна, дае нам унікальную магчымасць. Чытаючы творы класікаў, мы часта гадаем наконт прататыпаў, таго, якія рэальныя падзеі з біяграфіі аўтара адбіліся ў тэксце. Тут аб'яднаныя мастацкі твор па матывах аўтабіяграфіі і дакументальны, дзе выкладзены сапраўдныя падзеі, якія ляглі ў аснову мастацкага твора. Гаворка пра пенталогію «Трывожнае шчасце», якая прынесла маладому Шамякіну славу, і аповесць «Слаўся, Марыя!».

Навіны бібліятэк

6 Май 2021

Знакамітую ваенную драму і адзін з самых моцных фільмаў пра вайну “Ідзі і глядзі” Элема Клімава пакажуць у мінскіх кінатэатрах паўторна. Сеансы пройдуць у кінатэатрах “Мір” і “Цэнтральны” 6–9 мая.

Навіны бібліятэк

Бібліятэкарам
111