ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт Саветніка па культуры Прэзідэнта Ірана Ашары Алі Акбар
Яркая зорка на небе паэзіі

IV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

IV Міжнародныя кнігазнаўчыя  чытанні
Іншыя навіны

20–21 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзяць IV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні “Новыя тэхналогіі ў захаванні дакументальнай спадчыны”.


На канферэнцыі будуць абмеркаваны пытанні сучаснага стану і перспектыў выкарыстання новых інфармацыйных тэхналогій у дзейнасці бібліятэк, музеяў і архіваў па захаванні дакументальнай спадчыны; разглядацца інавацыйныя падыходы ў абслугоўванні карыстальнікаў, заснаваныя на новых інфармацыйных тэхналогіях і сеткавым узаемадзеянні з іншымі бібліятэкамі і інфармацыйнымі цэнтрамі.

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, некамерцыйнае партнёрства “Бібліятэчная асамблея Еўразіі”, Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Нясвіжскі раённы выканаўчы камітэт.

У рабоце канферэнцыі возьмуць удзел каля 400 дэлегатаў з 11 краін свету (Азербайджана, Вялікабрытаніі, Германіі, Ірана, Казахстана, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Украіны, Чэхіі). Сярод удзельнікаў – прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, бібліятэчнай і навуковай грамадскасці, выкладчыкі і студэнты вядучых навучальных устаноў.

На пленарным і секцыйных пасяджэннях каля 50 удзельнікаў выступяць з дакладамі і паведамленнямі. Будуць абмеркаваны пытанні фарміравання і захавання дакументальнай спадчыны, захавання кніжных помнікаў у рэальнай і віртуальнай прасторы, стварэння лічбавых калекцый.

У рамках тэматычных напрамкаў канферэнцыі 21 лістапада адбудзецца выязное пасяджэнне секцыі “Нясвіж – культурны цэнтр Еўропы”, пад час якой замежным удзельнікам будзе прадстаўлена магчымасць азнаёміцца з адным з рэканструяваных і адрэстаўраваных аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі – палацава-паркавым ансамблем Нясвіжа. Правядзенне секцыі будзе спрыяць прыняццю сумесных рашэнняў па далейшым развіцці рэгіянальнага і міжнароднага супрацоўніцтва па захаванні дакументальнай і іншай культурнай спадчыны.

На прэзентацыйнай сесіі будзе прадстаўлена інфармацыйная прадукцыя такіх вядомых сусветных выдавецтваў, як Emerald Group Publishing (Вялікабрытанія), ЗАТ “КОНЭК” (Расія) і іншых, а таксама электронныя інфармацыйныя рэсурсы Інстытута імя Гётэ ў Мінску.

Пад час канферэнцыі будуць арганізаваны кніжныя і мастацкія выстаўкі, пройдзе шэраг прэзентацый і прафесійных сустрэч.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам