ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У зімовым лесе
Мастак эпохі

IV Міжнародны фестываль пейзажа

IV Міжнародны фестываль пейзажа
Іншыя навіны

19 студзеня ў галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё IV Міжнароднага фестывалю пейзажа, прысвечанага Віталю Цвірку.


Віталь Цвірка – вядомы беларускі майстар пейзажа, народны мастак Беларусі, творчасць якога вылучаецца незвычайнай віртуознасцю, унікальным мастацкім бачаннем. Мастацкія творы В. Цвіркі сталі этапнымі для беларускага мастацтва, таму менавіта яго імем названы фестываль пейзажа, які праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ўжо ў чацвёрты раз.

У экспазіцыі свае работы прадставілі акварэлісты, жывапісцы, майстры фотамастацтва і графікі: У. Кожух, Я. Батальёнак, У. Ісачэнка, Ю Гаўрын, А. Забаўчык, В. Качан, В. Паўлавец, С. Каткова і інш.

Адкрыў фестываль куратар праекта, загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня Міжнароднай гільдыі жывапісцаў Ф.А. Ястраб. На вернісажы таксама выступілі мастацтвазнавец і мастак, прафесар Р.Ф. Шаура,жывапісец В.К. Касцючэнка; дачка Віталя Цвіркі – Таццяна.

Музычныя кампазіцыі ўвазе гледачоў прадставіў узорны цымбальны аркестр “Абярог” пад кіраўніцтвам Алены Аўраменка Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка.

Выстаўка ладзіцца да 11 лютага 2010 г. у галерэях “Ракурс” і “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам