ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Новая ААН для новага стагоддзя
Нястомны даследчык беларускай літаратуры

IV Беларуска-Латвійскі інвестыцыйны форум

IV Беларуска-Латвійскі інвестыцыйны форум
Іншыя навіны

16 кастрычніка 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся IV Беларуска-Латвійскі інвестыцыйны форум "Супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай сферы як фактар узаемадапаўняльнасці і росту эканомік".


Форум праводзіўся пры падтрымцы афіцыйных структур Рэспублікі Беларусь і Латвійскай Рэспублікі. Адначасова з ім прайшло пасяджэнне Беларуска-Латвійскай міжурадавай камісіі па эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве "Інвестыцыйная прывабнасць Рэспублікі Беларусь".

Суарганізатарамі мерапрыемства выступілі беларускае РУП "Нацыянальнае інвестыцыйнае агенцтва" і Латвійскае грамадства садзейнічання латвійска-беларускім эканамічным сувязям. Падчас форуму ўдзельнікі абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнай сферы. У прыватнасці, бакі разгледзелі развіццё сувязяў у вобласці вытворчай кааперацыі, стварэння сумесных вытворчасцяў у сферы энергетыкі, сельскай гаспадаркі, транспарту, аховы здароўя, фармацэўтыкі, турызму, стандартызацыі, транзіту, аховы навакольнага асяроддзя, навукі і тэхнікі, а таксама абмяркоўвалася пытанне аб пашырэнні супрацоўніцтва паміж таможнымі службамі.

У форуме прымалі ўдзел міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь М.П. Зайчанка, міністр эканомікі Латвійскай Рэспублікі К. Герхардс, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы А.М. Герасіменка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь М. Мора, а таксама кіраўнікі галіновых міністэрстваў, канцэрнаў, асацыяцый, буйнейшых банкаўскіх і фінансавых структур, прадстаўнікі транспартных, экспедытарскіх кампаній, лагістычных цэнтраў, партоў, іншых дзелавых кругоў, зацікаўленых у развіцці дзелавога супрацоўніцтва паміж дзяржавамі.


Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам