ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя серыі кніг “Гісторыя сусветнага мастацтва”
Вясёлыя васьміножкі

Інтэрактыўны праект “Сеанс-3”

Інтэрактыўны праект “Сеанс-3”
Іншыя навіны

23 мая а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё інтэрактыўнага праекта “Сеанс-3”.


Інтэрактыўны праект “Сеанс” – адзін з самых папулярных сярод шырокай публікі. Гледачы маюць магчымасць далучыцца да творчага працэсу пад кіраўніцтвам вядомых беларускіх мастакоў, фатографаў і майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

На працягу некалькіх гадзін наведвальнікі будуць маляваць разам з мастакамі. Паспрабуюць сябе ў ролі мадэлі, паўдзельнічаюць у фотасесіях, дапамогуць стварыць калаж з садавіны і гародніны. Для іх пройдзе майстар-клас па выцінанцы. Л. Пяруль пазнаёміць жадаючых з сакрэтамі стварэння габеленаў, В. Паўлавец падзеліцца тайнамі акварэльнай тэхнікі, а Ю. Падолін растлумачыць, што такое манатыпія і як яна ствараецца.

Тут жа будуць маляваць партрэты з натуры Я. Шунейка, А. Вырва і Г. Мельнікава.

Экспазіцыя будзе складацца з эскізаў будучых кампазіцый, накідаў з натуры, замалёвак дэталей, пошукаў варыянтаў рашэння.

Кантактны тэлефон: (+375-17) 293-28-23.

E-mail: pr@nlb.by

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам