ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Навука ў інтарэсах міру і развіцця
Новыя дакументальныя набыткі і знаходкі па генеалогіі

Інтэграваныя інфармацыйна-пошукавыя сістэмы і сэрвісы ў захаванні дакументальнай спадчыны бібліятэк

Інтэграваныя інфармацыйна-пошукавыя сістэмы і сэрвісы ў захаванні дакументальнай спадчыны бібліятэк
Іншыя навіны

На семінары, які адбыўся ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 22 кастрычніка ў рамках VII Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” (мадэратары: Кулажэнка У.Г., дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Шарамецьева А.А., начальнік інфармацыйнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі), былі прадстаўлены даклады і відэавыступы, прысвечаныя:

  • асноўным напрамкам лічбавай трансфармацыі бібліятэк Беларусі;
  • мадэрнізацыі комплексу інфармацыйна-тэхналагічных сістэм для аўтаматызацыі навуковых і навукова-тэхнічных бібліятэк на аснове воблачных Web-тэхналогій;
  • развіццю фарматаў BELMARC з улікам прадстаўлення ў іх сістэм ідэнтыфікацыі аб’ектаў навуковай камунікацыі (DOI, ORCID, ISNI);
  • вопыту ўкаранення discovery-сэрвісаў у электронны каталог НББ;
  • асноўным падыходам інтэграцыі акадэмічнага кантэнту ў міжнародную сістэму навуковых камунікацый;
  • мадэрнізацыі сэрвісаў бібліятэкі ВНУ ва ўмовах рэалізацыі канцэпцыі “Універсітэт 4.0”;
  • стварэнню сістэмы Рэгіянальных зводных электронных каталогаў (РЗЭК) на воблачнай платформе Рэспубліканскага цэнтра апрацоўкі даных.

breach_2.jpg

Удзельнікі семінара (кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк ВНУ, прадстаўнікі публічных і акадэмічных бібліятэк, супрацоўнікі навукова-даследчых арганізацый, выкладчыкі ВНУ) прынялі актыўны ўдзел у працы семінара і прапанавалі:

  • падтрымаць прапанову НББ па стварэнні на базе тэхнічных сродкаў Рэспубліканскага цэнтра апрацоўкі даных праграмна-тэхнічнай платформы бібліятэк Беларусі. Распрацаваная на аснове воблачных тэхналогій Платформа, якая прадстаўляе паслугі бібліятэкам Беларусі па мадэлі SaaS (праграмнае забеспячэнне як паслуга), павінна спрыяць далейшаму развіццю бібліятэчнай IT-сферы Рэспублікі Беларусь, падняць ступень аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў на больш высокі ўзровень, максімальна ўніфікаваць праграмнае забеспячэнне аўтаматызаваных бібліятэчна-інфармацыйных сістэм бібліятэк, аптымізаваць выдаткі на тэхнічнае абслугоўванне абсталявання, суправаджэнне праграмнага забеспячэння, інтэграваць нацыянальныя і рэгіянальныя інфармацыйныя рэсурсы як унутры краіны, так і за мяжой, павысіць якасць абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк;
  • вызначыць прыярытэтным напрамкам развіцця Зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі – фарміраванне адзінага пункта доступу да інфармацыйных рэсурсаў бібліятэк Беларусі на аснове тэхналогій Discovery Service, які аб’ядноўвае пошук па іх метаданых і кантэнту;
  • працягнуць абмеркаванне тэмы прымянення семантычнага web у бібліятэках Беларусі на міжуніверсітэцкай канферэнцыі “Менеджмент бібліятэк устаноў вышэйшай адукацыі”.

З відэазапісам семінара можна азнаёміцца тут.

Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам