ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт дэлегацыі Краснаярскага краю РФ
Праект “Пясняр-2012”

Інтэграцыя інвалідаў у сацыякультурнай і інфармацыйнай прасторы

Іншыя навіны

25–26 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Інтэграцыя інвалідаў у сацыякультурнай і інфармацыйнай прасторы: задачы і функцыі бібліятэк”.


Канферэнцыя была арганізавана санкт-пецярбургскай Дзяржаўнай бібліятэкай для невідушчых і людзей са слабым зрокам і Расійскай бібліятэчнай асацыяцыяй пры падтрымцы Камітэта па культуры Санкт-Пецярбурга. У канферэнцыі ўдзельнічалі кіраўнікі і супрацоўнікі бібліятэк, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, вучоныя з Расійскай Федэрацыі, Казахстана, Узбекістана, Беларусі, ЗША.

У рабоце канферэнцыі ўзяла ўдзел і выступіла з дакладам “Роля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў арганізацыі бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання інвалідаў па зроку” галоўны бібліятэкар аддзела бібліятэчнага абслугоўвання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Несцярэўская В.А.

На канферэнцыі абмяркоўваліся наступныя пытанні:

  • грамадская свядомасць як фактар сацыяльнай адаптацыі і інтэграцыі інвалідаў у грамадстве;
  • арганізацыя прасторы для абслугоўвання інвалідаў розных катэгорый;
  • магчымасці выкарыстання новых інфармацыйных тэхналогій у абслугоўванні інвалідаў розных катэгорый;
  • інавацыйныя формы інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва з праблемамі жыццядзейнасці;
  • атрымліванне супрацоўнікамі бібліятэк дадатковых ведаў для работы з інвалідамі розных катэгорый;
  • сацыяльнае партнёрства бібліятэк у пытаннях рэабілітацыі і інтэграцыі інвалідаў у сацыякультурнай і інфармацыйнай прасторы.

У рамках работы канферэнцыі таксама была арганізавана экскурсія ў інфармацыйны камп’ютарны цэнтр санкт-пецярбургскай Дзяржаўнай бібліятэкі для невідушчых і людзей са слабым зрокам, у ходзе якой удзельнікі канферэнцыі азнаёміліся з паслугамі, аказваемымі спецыялістамі цэнтра інвалідам па зроку пры дапамозе тыфлатэхнічных сродкаў.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам