ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Электронныя інфармацыйныя рэсурсы для навукі і адукацыі
Уручэнне дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь

Ініцыятывы OCLC для бібліятэк і інфармацыйных цэнтраў Беларусі

Ініцыятывы OCLC для бібліятэк і інфармацыйных цэнтраў Беларусі
Іншыя навіны

19 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся інфармацыйны семінар “Ініцыятывы OCLC для бібліятэк і інфармацыйных цэнтраў Беларусі”.


Семінар быў падрыхтаваны супрацоўнікамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ, напрамак “Інфармацыйныя рэсурсы”) пры ўдзеле Камітэта па каталагізацыі Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі.

У семінары бралі ўдзел больш за 180 прадстаўнікоў бібліятэк розных узроўняў і ведамстваў, выкладчыкі і студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

З дакладамі выступілі прадстаўнікі OCLC (Анлайнавага камп’ютарнага бібліятэчнага цэнтра):

  • д-р Рэйн ван Чарлдорп, выканаўчы дырэктар OCLC EМЕА;
  • сп. Вівіен Кук, спецыяліст WorldCat, рэгіянальны менеджар;
  • сп. Эрык ван Любек, дырэктар па продажах OCLC EМЕА.

Былі асветленыя асноўныя кірункі дзейнасці OCLC, прадстаўлены глабальны анлайнавы бібліяграфічны рэсурс WorldCat, а таксама самыя новыя інфармацыйныя тэхналогіі гэтага цэнтра.

Семінар дазволіў бібліятэчнай грамадскасці краіны пазнаёміцца з дзейнасцю цэнтра, у тым ліку ва Усходняй і Заходняй Еўропе, а таксама з перавагамі, якія атрымаюць беларускія бібліятэкі ад супрацоўніцтва з OCLC.

Пасля семінара прадстаўнікі OCLC наведалі аддзелы камплектавання фондаў, бібліяграфічнай апрацоўкі дакументаў, вядзення нацыянальнай базы даных аўтарытэтных запісаў, аддзел кнігазахоўвання НББ і азнаёміліся з тэхналогіяй каталагізацыі розных відаў дакументаў, бібліяграфічнымі запісамі, створанымі ў НББ, і сфарміраванымі на іх аснове электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі, асаблівасцямі ўліку і захоўвання дакументаў у НББ.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам