ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прывітанне ад Францыска Скарыны
Аўтарскі вечар Анатолія Яжова

INFOLIB-2012 ва Узбекістане

INFOLIB-2012 ва Узбекістане
Іншыя навіны

З 29 кастрычніка па 2 лістапада ў Ташкенце (Узбекістан) прайшоў Нацыянальны інфармацыйна-бібліятэчны тыдзень INFOLIB-2012, прысвечаны адкрыццю новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Узбекістана імя Алішэра Наваі.


Ва ўрачыстым адкрыцці інфармацыйна-бібліятэчнага тыдня ўзялі ўдзел прадстаўнікі парламента, Савета міністраў, Адміністрацыі прэзідэнта, супрацоўнікі бібліятэчна-інфармацыйных устаноў краіны. У рамках INFOLIB-2012 прайшоў шэраг мерапрыемстваў – канферэнцыя "Бетгераўскія чытанні – 2012", круглы стол "Скрозь час і прастору", творчыя мерапрыемствы, выстаўкі кніжнай прадукцыі, прэзентацыі вядучых кампаній і інш.

У рабоце інфармацыйна-бібліятэчнага тыдня прыняў удзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі. На ўрачыстым адкрыцці форуму ён выступіў з вітальным словам да ўдзельнікаў ад імя некамерцыйнага партнёрства "Бібліятэчная асамблея Еўразіі"; а таксама ўзяў удзел у навукова-практычнай канферэнцыі "Карыстальнік: крок насустрач" з дакладам "Нацыянальная бібліятэка Беларусі як элемент інфармацыйнай інфраструктуры грамадства".

Пад час канферэнцыі ўдзельнікі пазнаёміліся з арганізацыяй бібліятэчнай справы ў краіне і работай Нацыянальнай бібліятэкі Узбекістана імя Алішэра Наваі.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам