ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Па закліку сэрца і сумлення
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыты доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў

Інфарматызацыя бібліятэк: новы этап развіцця

Іншыя навіны

8 кастрычніка ў межах Міжнароднай школы якасці "Менеджмент якасці ў бібліятэчнай дзейнасці" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Рэспубліканскі семінар "Інфарматызацыя бібліятэк: новы этап развіцця", у рабоце якога прынялі ўдзел дырэктары абласных бібліятэк і спецыялісты кіравання культуры па бібліятэчных пытаннях. Гасцямі семінара стала дэлегацыя спецыялістаў з абласных бібліятэк Расіі і Украіны.


З прывітальным словам у адрас удзельнікаў семінара выступілі намеснік міністра культуры Беларусі Гедройц Валерый Карлавіч, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Матульскі Раман Сцяпанавіч, дырэктар Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна, старшыня Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі Чуева Наталля Станіславаўна, загадчыца кафедры бібліятэказнаўства і інфарматыкі АПРІКТ Кузняцова Таццяна Якаўлеўна. Удзельнікаў семінара з уручэннем памятных падарункаў павітала таксама дырэктар Пскоўскай абласной універсальнай навуковай бібліятэкі, старшыня Пскоўскай бібліятэчнай асацыяцыі Паўлава Вера Іванаўна.

У адпаведнасці з праграмай семінара ўдзельнікі заслухалі шэраг дакладаў па асноўных кірунках развіцця і сучаснага стану бібліятэчнай галіны рэспублікі.

Вялікая ўвага была нададзена пытанням фармавання інфармацыйных рэсурсаў бібліятэк краіны, а таксама укараненню ў іх дзейнасць аўтаматызаваных бібліятэчна-інфармацыйных сістэм, узроўню інфарматызацыі і матэрыяльна-тэхнічнай абсталяванасці. Гэтыя пытанні шырока асвятліў у сваім дакладзе «Государственная политика в области информатизации библиотек» намеснік міністра культуры Беларусі В.К. Гедройц. Ён адзначыў, што інфарматызацыя з’яўляецца прыярытэтным кірункам рэалізацыі дзяржаўнай бібліятэчнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь і ажыццяўляецца ў адпаведнасціз Дзяржаўнай праграмай інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь на 2003-2005 гг. і на перспектыву да 2010 года «Электронная Беларусь» і з праграмай «Информатизация отрасли культуры на 2005 г. и на период до 2010 г.».

Аб стане працэсу аўтаматызацыі бібліятэк у цяперашні час, а таксама аб перспектыўных кірунках гэтага развіцця ў будучыні распавёў у сваім дакладзе «Состояние и перспективы автоматизации библиотек системы Министерства культуры» намеснік дырэктара па інфарматызацыі і тэхналагічным развіцці С.І. Чарноў.

Значнае месца падчас работы семінара займала тэма карпаратыўнага ўзаемадзеяння бібліятэк рэспублікі, глыбока адлюстраваная ў дакладзе «Роль информационного центра в корпоративном взаимодействии библиотек» начальніка інфармацыйнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі А.А. Шарамецевай.

Пытанням стварэння сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі і вядзення зводнага электроннага каталога прысвечаны даклад «О ходе работ по созданию системы корпоративной каталогизации и ведения сводного электронного каталога на базе библиотек Республики Беларусь» М.У. Лосіка (НВ РУП "Агат-Сістэм"), у якім былі асветлены асноўныя этапы правядзення работы і прапанаваны шляхі рашэння некаторых праблемных пытанняў.

Стварэнне карпаратыўнай камп’ютэрнай сеткі абласных бібліятэк, узровень аўтаматызацыі бібліятэк Рэспублікі Беларусь, а таксама шляхі вырашэння пытанняў інфармацыйнай сумяшчальнасці праграмнага забеспячэння бібліятэк прааналізаваны ў дакладзе «Итоги работы по созданию корпоративной компьютерной сети областных библиотек»генеральнага дырэктара НВФ "ИНЕАК" Н.І. Ваднёвай.

Дырэктар Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна А.М. Васіленка, дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкі імя А.М. Горкага Т.П. Данілюк, дырэктар Гомельскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна В.П. Дуброва ў сваіх выступленнях паведамілі аб узроўні камп’ютэрызацыі і аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў у бібліятэках абласцей. Яны падзяліліся вопытам правядзення гэтай працы і распавялі аб сваіх планах на будучыню.

Побач з разгледжанымі пытаннямі асаблівую цікавасць у ўдзельнікаў семінара выклікала праблема станаўлення і развіцці бібліятэк аграмястэчкаў, сістэма павышэння кваліфікацыі кадраў у рэспубліцы, а таксама пытанні камплектавання бібліятэк.

На семінары была прадстаўлена выстаўка выдавецкай прадукцыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам