ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт прадстаўнікоў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў Турцыю
II Мінскі міжнародны фестываль лічбавага мастацтва "Terra Nova"

Інфармацыйныя рэсурсы ў сферы міжнародных адносін

Інфармацыйныя рэсурсы ў сферы міжнародных адносін
Іншыя навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 14 кастрычніка прайшоў семінар "Інфармацыйныя рэсурсы ў сферы міжнародных адносін".


Мерапрыемства было арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Арганізацыяй эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (OECD) пры ўдзеле бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (БДЭУ).

У рабоце семінара ўзялі ўдзел звыш 80 чалавек: спецыялісты бібліятэк, навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі і студэнты вышэйшых навучальных устаноў і навукова-даследчых устаноў нашай краіны.

Семінар вялі Кузьмініч Т.В. (намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па інфармацыйных рэсурсах) і Далгаполава А.Е. (намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па інфармацыйна-бібліятэчным абслугоўванні).

У рамках семінара быў прадстаўлены шырокі спектр інфармацыйных рэсурсаў і паслуг Нацыянальнай бібліятэкі ў сферы міжнародных адносін (даклад Знак М.В.), асаблівасці выкарыстання электроннай бібліятэкі OECD падчас інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання чытачоў (даклад Машкаровай Н.Г.).

Прадстаўнік міжнароднай Арганізацыі па эканамічным супрацоўніцтве і развіцці Mr. Damon Allen азнаёміў удзельнікаў з асноўнымі кірункамі дзейнасці арганізацыі, а таксама прадэманстраваў сэрвісныя магчымасці электроннай бібліятэкі OECD.

У выступленні прафесара кафедры міжнароднага бізнесу Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта Балашэвіча М.І. была акцэнтавана ўвага на значнасці электронных інфармацыйных рэсурсаў у падрыхтоўцы спецыялістаў міжнародных адносін. Шандора С.В., дырэктар бібліятэкі БДЭУ, прадставіў аналіз выкарыстання электронных статыстычных матэрыялаў ва ўмовах універсітэцкай бібліятэкі.

 

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам