1 лютага супрацоўнікі інфармацыйнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі з прафесійным візітам Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, дзе адбылася прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі і абмеркаванне пытанняў супрацоўніцтва.
Мерапрыемства адкрылі дырэктар музея Уладзімір Варапаеў і начальнік інфармацыйнага цэнтра Ала Шарамецьева.
У рамках сустрэчы прагучалі выступленні супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Алены Маліноўскай “Анлайн-энцыклапедыя «Беларусь у асобах і падзеях»”, Таццяны Лагош “Тэматычны вэб-сайт «Беларусь у інфармацыйнай прасторы»”, Марыны Рудакоўскай “Дакументы і матэрыялы па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў складзе віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” і Алены Ішуцінай “ЗЭК бібліятэк Беларусі”.
Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.