ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
На сходзе па выніках года ўзнагародзілі лепшых супрацоўнікаў бібліятэкі
30 студзеня 1945 года. 100 дзён да Перамогі

Інфармацыйныя рэсурсы для траўматолагаў і артапедаў

Інфармацыйныя рэсурсы для траўматолагаў і артапедаў
Іншыя навіны

Мерапрыемства было арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Беларускім рэспубліканскім навукова-медыцынскім грамадствам траўматолагаў-артапедаў і РНПЦ траўматалогіі і артапедыі.

Семінар адкрылі дырэктар бібліятэкі Раман Матульскі і дырэктар РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Міхаіл Герасіменка.

Удзельнікам быў прадстаўлены шырокі спектр сусветных электронных інфармацыйных рэсурсаў у сферы медыцыны. Пра магчымасці іх выкарыстання праз віртуальную чытальную залу НББ медыкам распавяла загадчыца аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Марына Рудакоўская.

Прынцыпы фарміравання інфармацыйных рэсурсаў адкрытага доступу і крыніцы адкрытай навуковай інфармацыі па траўматалогіі і артапедыі прадставіў загадчык сектара аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Вячаслаў Брычкоўскі.

Вялікую цікавасць у слухачоў выклікалі выступленні загадчыка лабараторыі траўматалогіі дарослага ўзросту РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Аляксандра Сітніка аб найноўшых тэхналагічных дасягненнях і прымяненні метадаў дапоўненай рэальнасці ў траўматалогіі, а таксама аб міжнародным вопыце навукова-медыцынскіх даследаванняў.

У семінары прынялі ўдзел 55 слухачоў – прадстаўнікі РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, Мінскага гарадскога клінічнага цэнтра траўматалогіі і артапедыі, гарадскіх клінічных бальніц, паліклінік, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, рэдакцыі газеты “Медыцынскі веснік”.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам