ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дзесяты Агульны сход БАЕ
85 гадоў Азербайджанскай Нацыянальнай бібліятэцы

Інавацыйная дзейнасць абласных бібліятэк: навукова-метадычны аспект

Інавацыйная дзейнасць абласных бібліятэк: навукова-метадычны аспект
Іншыя навіны

14 лістапада 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося пасяджэнне круглага стала “Інавацыйная дзейнасць абласных бібліятэк: навукова-метадычны аспект”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры, упраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі абласных бібліятэк і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


У ходзе работы круглага стала абмяркоўваліся пытанні сучаснага стану сеткі публічных бібліятэк Рэспублікі Беларусь, удасканалення нарматыўна-прававой базы, фарміравання і выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў. Удзельнікі закранулі праблемы камплектавання фондаў сацыяльна значымай літаратурай і метадычнымі выданнямі. Вялікая ўвага ў ходзе абмеркавання была нададзена развіццю інтэрнет-тэхналогій у бібліятэках, крытэрыям вызначэння якасці сайтаў, функцыянаванню віртуальнага цэнтра прававой інфармацыі і віртуальнай чытальнай залы.

Кіраўнікі закранулі пытанні ажыццяўлення дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці.

Спецыялісты абласных бібліятэк падзяліліся вопытам ажыццяўлення навукова-метадычнай дзейнасці.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам