ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Асеняя пара – вачэй зачараванне
Візіт прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса

Інавацыйнае і гуманітарнае партнёрства – аснова дынамічнага развіцця краін СНД

Інавацыйнае і гуманітарнае партнёрства – аснова дынамічнага развіцця краін СНД
Іншыя навіны

14–15 кастрычніка ў Маскве прайшоў V Міжнародны форум творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў – удзельніц СНД “Інавацыйнае і гуманітарнае партнёрства – аснова дынамічнага развіцця краін СНД”.


Форумы творчай і навуковай інтэлігенцыі, пачынаючы з першага праекта такога маштабу ў 2006 г., з’яўляюцца найбуйнейшым штогадовым гуманітарным мерапрыемствам на прасторы СНД. З 2007 г. яны праводзяцца пры падтрымцы міждзяржаўных Савета і Фонду гуманітарнага супрацоўніцтва краін СНД. Форумы творчай і навуковай інтэлігенцыі традыцыйна праходзяць у сталіцах краін Садружнасці ( 2006 г. – у Маскве, 2007 г. – у Астане, 2008 г. – у Душанбэ, 2009 г. – у Кішынёве).

У рабоце форуму, які праходзіў у Маскве, узялі ўдзел дэлегацыі і прадстаўнікі ўсіх краін Садружнасці, а таксама Выканаўчага камітэта СНД, ЕўрАзЭС, ЮНЕСКА, Савета Еўропы, ШАС і ЦЮРКСОЙ.

Інтарэсы бібліятэк Садружнасці на форуме прадстаўлялі кіраўнікі нацыянальных бібліятэк Расіі, Украіны, Казахстана. Нацыянальная бібліятэка Беларусі была прадстаўлена дырэктарам Р.С. Матульскім.

З прывітаннем да ўдзельнікаў форуму звярнуўся прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Д.А. Мядзведзеў. Ён адзначыў, што развіццё шматбаковага, шматпланавага ўзаемадзеяння ў рамках СНД з’яўляецца адным з галоўных прыярытэтаў Расіі і выказаўся за павышэнне яго эфектыўнасці ў мэтах паляпшэння якасці жыцця грамадзян краін Садружнасці, стварэння перадавых канкурэнтаздольных эканомік. Гэтаму павінна спрыяць развіццё інавацыйнага партнёрства і фарміраванне ў нашых краінах інфармацыйнага грамадства, а таксама выпрацоўка сумесных падыходаў да развіцця адукацыі, навукі і культуры, далейшае развіццё міжкультурнага дыялогу ў СНД.

У адрас форуму паступілі прывітанні кіраўнікоў дзяржаў СНД, міжнародных, грамадскіх і творчых арганізацый.

На форуме былі падведзены папярэднія вынікі правядзення ў Садружнасці ў 2010 г. Года навукі і інавацый. Як знакавыя былі адзначаны наступныя мерапрыемствы і праекты:

  • Першы з’езд настаўнікаў СНД;
  • стварэнне Сеткавага адкрытага ўніверсітэта СНД;
  • стварэнне Міжнароднага інавацыйнага цэнтра нанатэхналогій краін СНД;
  • Трэція вышэйшыя курсы СНД па нанатэхналогіях;
  • Першы фестываль навукі краін СНД і Міжнародны навуковы форум “Ламаносаў-2010”;
  • правядзенне міжнародных канферэнцый “Тэхнічныя музеі як інструмент захавання гістарычнай спадчыны і важны элемент развіцця сусветнай цывілізацыі” (Данецк), “Навукова-тэхналагічнае і інавацыйнае развіццё дзяржаў – удзельніц СНД – перспектывы наступнага паглыблення інтэграцыйнага супрацоўніцтва” (Масква).

На форуме было канстатавана, што актыўна фарміруецца нарматыўна-прававая база развіцця ўзаемадзеяння ў гуманітарнай сферы. Акрамя заключэння шэрагу міжнародных пагадненняў у галіне культуры, адукацыі, навукі і маладзёжных абменаў былі падрыхтаваны Канцэпцыя супрацоўніцтва ў сферы культуры, Канцэпцыя развіцця адукацыі ў сферы культуры і мастацтваў і Стратэгія міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва.

Удзельнікі з задавальненнем адзначылі аб’яўленне кіраўнікамі дзяржаў СНД 2011 г. Годам гісторыка-культурнай спадчыны і 2012 г. Годам спорту і здаровага ладу жыцця, а таксама распрацоўку ў сувязі з гэтым Плана прыярытэтных мерапрыемстваў на 2011–2012 гг.

Удзельнікі форуму прынялі рашэнні, накіраваныя на наступнае развіццё культурна-інфармацыйнай прасторы краін СНД.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам