ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Яркае завяршэнне цыкла лекцый пра беларускую музыку
Віцебскай Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М. Горкага – 100 гадоў

Імпрэза ў Міністэрстве замежных спраў да 200-годдзя Станіслава Манюшкі

Імпрэза ў Міністэрстве замежных спраў да 200-годдзя Станіслава Манюшкі
Іншыя навіны

18 снежня адбылося арганізаванае сумесна Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь святочнае мерапрыемства, прысвечанае 200-годдзю з дня нараджэння выдатнага кампазітара Станіслава Манюшкі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА, партнёры камісіі, дыпламаты пасольства Польшчы ў Беларусі, кіраўніцтва Польскага інстытута ў Мінску, прадстаўнікі сфер культуры і адукацыі нашай краіны.

З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў звярнуліся міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь, старшыня Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА Уладзімір Макей, першы намеснік міністра культуры Наталля Карчэўская, часовы павераны ў справах Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Марцін Вайцяхоўскі, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Павел Сапоцька і намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша.

Пасля ўрачыстай часткі мерапрыемства госці змаглі больш падрабязна пазнаёміцца з віртуальным праектам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, а таксама ўзяць на памяць сувенірную прадукцыю з выявай кампазітара.

Таксама госці азнаёміліся з выстаўкай “Станіслаў Манюшка. Падарожжа ў ХІХ стагоддзе”, падрыхтаванай філіялам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры”.

Прыемным падарункам для прысутных стала выкананне твораў С. Манюшкі студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, а таксама тэматычныя лінагравюры, падрыхтаваныя ў якасці памятных сувеніраў навучэнцамі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава.

Матэрыял прадастаўлены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам