ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Семінар-нарада па рэсурсах адкрытага доступу
Адкрыццё выстаўкі графічных работ студэнтаў БДАМ

II Форум бібліятэкараў Беларусі

II Форум бібліятэкараў Беларусі
Іншыя навіны

19–21 мая адбыўся II Форум бібліятэкараў Беларусі “Гуманітарна-асветніцкая дзейнасць бібліятэк у кантэксце агульначалавечых каштоўнасцей і беларускай дзяржаўнасці”.


Яго арганізатарамі выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, грамадскае аб’яднанне “Беларуская бібліятэчная асацыяцыя”, дзяржаўная ўстанова “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” і Лагойскі раённы выканаўчы камітэт.

У гэтай значнай для ўсёй бібліятэчнай галіны падзеі ўзялі ўдзел звыш 300 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў рэспублікі: прадстаўнікі дзяржаўнага і грамадскага кіравання бібліятэчнай галіной, кіраўнікі і вядучыя спецыялісты бібліятэк і адукацыйных устаноў.

Форум урачыста адкрыўся ў Мінску на базе Маладзёжнага тэатра эстрады. У прывітальным слове міністра культуры Рэспублікі Беларусь Паўла Паўлавіча Латушкі, зачытаным на адкрыцці форуму, была падкрэслена місія бібліятэчных устаноў у захаванні культурнай памяці народа, важная роля бібліятэк у фармаванні сістэмы каштоўнасцей, традыцый і светапогляду грамадства. Была акцэнтавана ўвага на тым, што праблемы бібліятэк пастаянна знаходзяцца ў полі зроку Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і рашэнню многіх з іх будзе спрыяць рэалізацыя мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2011–2015 гг.

Далей з прывітальным словам да прысутных і пажаданнямі ім плённай працы звярнуліся старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Уладзімір Мацвеевіч Здановіч і старшыня Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры Наталля Пятроўна Аўдзеева, якія выказалі сваю гатоўнасць да далейшага супрацоўніцтва з бібліятэчнай супольнасцю для яе падтрымкі і развіцця.

Увазе ўдзельнікам пленарнага пасяджэння былі прапанаваны таксама змястоўныя даклады начальніка упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Мікалаевіча Шавялёва і старшыні Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі, дырэктара Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна Наталлі Станіславаўны Чуевай.

Першы працоўны дзень форуму прадоўжыўся на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, дзе быў арганізаваны круглы стол на тэму “Эфектыўнае выкарыстанне кадравага патэнцыялу бібліятэк: арганізацыйна-кіраўнічы аспект” з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай аховы Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі круглага стала абмеркавалі найбольш актуальныя праблемы бібліятэчнай кадравай палітыкі, забяспечанасці бібліятэк кваліфікаванымі спецыялістамі, а таксама нарматыўнага прававога рэгулявання дзейнасці бібліятэк. Была падкрэслена неабходнасць перагляду сённяшніх падыходаў да паказчыкаў аднясення бібліятэк да груп па аплаце працы, статыстычнага ўліку дзейнасці бібліятэк, кваліфікацыйных патрабаванняў да спецыялістаў бібліятэк ва ўмовах укаранення ў бібліятэчную практыку інфармацыйных тэхналогій.

Другі дзень форуму, які прайшоў у Лагойскім раёне, у пансіянаце “Рудня”, уключаў работу трох секцый, на якія было заяўлена звыш 35 дакладаў.

Найбольшая колькасць дакладаў была прадстаўлена на секцыі 1 “Роля бібліятэкі ў захаванні і развіцці нацыянальнай культуры, навукі і адукацыі”. Выступаўшыя на ёй спецыялісты дзяліліся з калегамі сваімі дасягненнямі ў галіне гуманітарна-асветніцкай дзейнасці, духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання карыстальнікаў, развіцця іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу, фармавання чытацкай актыўнасці і прапаганды чытання ў цэлым.

Трыбунай па абмене перадавымі ідэямі стала секцыя 2 “Інавацыйная дзейнасць бібліятэк”. Дакладчыкі секцыі – прадстаўнікі бібліятэчных устаноў рознай ведамаснай прыналежнасці – падзяліліся напрацоўкамі па ўкараненні навінак у такія напрамкі бібліятэчнай дзейнасці, як стварэнне інфармацыйных рэсурсаў, абслугоўванне карыстальнікаў, навукова-метадычная і праектная работа.

Актуальным пытанням кадравага забеспячэння бібліятэчнай дзейнасці была прысвечаная секцыя 3 “Падрыхтоўка бібліятэчных кадраў: праблемы і рашэнні”.

Цырымонія закрыцця II Форуму бібліятэкараў Беларусі адбылася 21 мая. Пры падвядзенні яго вынікаў былі адзначаны важнасць правядзення падобнага мерапрыемства для бібліятэчнай галіны, высокі арганізацыйны ўзровень форуму, надзённасць паднятых на ім праблем. Прынята рашэнне аб захаванні абранага фармату мерапрыемства і перыядычнасці яго правядзення. Абмяркоўваліся магчымасці выбару “бібліятэчных сталіц” Беларусі ў розных рэгіёнах рэспублікі і арганізацыі форуму на іх базе. Былі выказаны пажаданні пра больш актыўны ўдзел у прафесійных сустрэчах такога ўзроўню бібліятэкараў сельскіх бібліятэк, а таксама маладых спецыялістаў. Падтрымана ініцыятыва публікацыі лепшых дакладаў форуму на старонках вядучых прафесійных выданняў – часопісаў “Бібліятэчны свет” і “Бібліятэка прапануе”, зборніка артыкулаў “Бібліятэчны веснік”.

Усё агучаныя на мерапрыемстве канструктыўныя прапановы па далейшым развіцці бібліятэчнай справы краіны лягуць у аснову Рэзалюцыі форуму.

Пазнаёміцца з прэзентацыйнымі матэрыяламі II Форуму бібліятэкараў Беларусі можна на сайце Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі.

Чытайце таксама:
I Форум бібліятэкараў Беларусі

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам