ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Серыя вебінараў “Электронныя інфармацыйныя рэсурсы выдавецтваў для абслугоўвання карыстальнікаў публічных бібліятэк”
24 чэрвеня – 120 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага

II фестываль кнігі “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”

II фестываль кнігі “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”
Іншыя навіны

20 чэрвеня адбыўся фестываль "Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку". У залах музея былі прадстаўлены разнастайныя экспазіцыі – усе іх тэматычна аб'ядноўвала "яе вялікасць Кніга".

Выстава "Рэтраспектыва беларускага экслібрыса" здзівіла зборам рэдкіх экслібрысаў, ад кніжных знакаў А. Тычыны, практычна стогадовай даўніны, да сучасных работ У. Правідохіна, М. Капілавай, М. Мароз і многіх іншых выдатных графікаў.

Факсімільнае выданне "Кніжная спадчына Францыска Скарыны" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі стала цэнтральным і вельмі сімвалічным экспанатам выставы "500 гадоў. Мастацтва, кніга, мастацтва кнігі". Вельмі арыгінальным і нязвыклым для ўспрымання беларускага чытача і гледача апынуўся ярка выражаны нацыянальны каларыт работ эстонскага кніжнага графіка і дызайнера Війве Ноар, прадстаўленага ў экспазіцыі “Дзіцячая кніжная ілюстрацыя Эстоніі”. Зацікавіла ўдзельнікаў фестывалю мастацкая выстава Юрыя Крупянкова "Памяці мястэчка".

knsustr2.jpg

Выніковым мерапрыемствам фестывалю стаў круглы стол, які аб'яднаў дзве тэмы: “«Замкавы комплекс Мір» – аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА: да 20-годдзя ўключэння Мірскага замка ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА” і "Кнігі – сведкі гісторыі".

Намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – дырэктар па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці А. А. Суша назваў ідэю фестывалю яркай і актуальнай. Аляксандр Аляксандравіч падкрэсліў гістарычнае значэнне кніжнай культуры для Беларусі, прывёўшы як прыклад наяўнасць – з часоў ВКЛ – дзясяткаў друкарняў і кніжных цэнтраў не толькі ў вялікіх гарадах, але і ў беларускіх мястэчках і кляштарах.

У рамках круглага стала Нацыянальная бібліятэка прадставіла ў адкрытым праглядзе краязнаўчыя выданні на тэму “Год малой Радзімы. 2018–2020”. Увазе ўдзельнікаў фестывалю было прапанавана каля 200 знакавых выданняў, прысвечаных гісторыі, культуры, прыродным прыгажосцям Беларусі ў цэлым, а таксама ўсім абласцям Беларусі. Асобным блокам экспанавалася літаратура аб Мірскім замку, горадзе Мір і Гродзенскай вобласці.

knsustr1.JPG

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, дырэктар замкавага комплексу “Мір” Аляксандр Лойка, аўтар ідэі фестывалю кнігі Аляксандр Карлюкевіч, гісторыкі, краязнаўцы, кнігазнаўцы, музеолагі і мастацтвазнаўцы.

Мерапрыемствы фестывалю праходзілі ў рэжыме анлайн. Запіс пасяджэння круглага стала можна прагледзець тут.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам