ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Спартыўнае жыццё краіны праз “Беларусь у асобах і падзеях”
Створаны РЗЭК бібліятэк Мінскай вобласці

II Еўрапейскія гульні: 15 яркіх акцэнтаў

II Еўрапейскія гульні: 15 яркіх акцэнтаў
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала віртуальны праект “II Еўрапейскія гульні: 15 яркіх акцэнтаў”, які знаёміць чытачоў з гісторыяй развіцця сусветнага і беларускага спорту, выбітнымі трэнерамі і спартсменамі, якія праславілі Рэспубліку Беларусь.

15 яркіх акцэнтаў – гэта 15 відаў спорту, уключаных у праграму II Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года.

Маючыя адбыцца спаборніцтвы – гэта свята яркіх перамог, незабыўных эмоцый для спартсменаў, мінчан і гасцей сталіцы.

Сярод матэрыялаў, прапанаваных у праекце, – цікавыя гістарычныя факты, найбольш значныя дасягненні і перамогі, фатаграфіі, артыкулы, успаміны легендарных спартсменаў і вядомых трэнераў, якія дзякуючы невычэрпнай энергіі, адданасці любімаму віду спорту і ўнутранаму агню здолелі праславіць Рэспубліку Беларусь.

Дапаўняе прадстаўленыя матэрыялы спіс самай цікавай літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па кожным з разгледжаных відаў спорту.

Кожныя тры дні мы будзем адкрываць для вас чарговы яркі акцэнт II Еўрапейскіх гульняў.

Сачыце за праектам “II Еўрапейскія гульні: 15 яркіх акцэнтаў” на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі!

Матэрыял прадстаўлены аддзелам фарміравання электроннай бібліятэкі.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам