ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Калектыў бібліятэкі віншуе!
Усё пачынаецца з… графікі: выстаўка, якая прымушае думаць

“І зорка гарыць, і не вяне вянок…”: усё пра Максіма Багдановіча на адной выстаўцы!

“І зорка гарыць, і не вяне вянок…”: усё пра Максіма Багдановіча на адной выстаўцы!
Іншыя навіны

22 лістапада ў бібліятэцы ладзіцца адкрыццё выстаўкі “Светлы след”, прымеркаванай да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча.


Напярэдадні знакавай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадставяць кніжныя зборы і архіўныя дакументы па ўшанаванні памяці класіка беларускай літаратуры.

Экспазіцыя будзе складацца з дзвюх частак. Першая прадэманструе выданні 1907−1917 гг., экзэмпляры з аўтографамі паэта і архіўныя матэрыялы. Сярод іх – адзіны прыжыццёвы зборнік “Вянок” з аўтарскім дароўным надпісам, асобныя выданні яго твораў, пратаколы пасяджэнняў, указы і пастановы аб прысваенні імя Максіма Багдановіча вуліцам, школам, бібліятэкам краіны і інш.

Другая частка выстаўкі – літаратурная экспазіцыя “І зорка гарыць, і не вяне вянок...”, на якой будуць прадстаўлены каля 200 выданняў. Гэта кнігі з творамі Багдановіча і літаратура пра жыццё беларускага песняра.

Побач з сучаснымі выданнямі на выстаўцы размесцяцца факсіміле зборніка “Вянок”, больш за 30 кніг з выбранымі творамі паэта і Поўны збор твораў у 3-х тамах. Таксама тут можна будзе ўбачыць пераклады яго паэзіі на славянскія і еўрапейскія мовы, асобныя выданні і артыкулы вядомых даследчыкаў творчасці М. Багдановіча, такіх як А. Лойка, Л. Зубараў, С. Майхровіч, А. Бачыла, Н. Ватацы і інш.

Запрашаем на выстаўку ўсіх, хто неабыякавы да нацыянальнай духоўнай спадчыны, жыцця і творчасці класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

Адкрыццё выстаўкі адбудзецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

Выстаўка працуе:
22 лістапада – у музеі кнігі,
з 23 лістапада – у кальцавым калідоры 2-га паверха.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 27 22.
Е-mail: pr@nlb.by  

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам