ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Падарунак з Паднябеснай: кітайская дэлегацыя перадала кнігі ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У Беларусь упершыню прывезлі ўнікальныя рукапісы біблейскіх часоў

І зноў пра малую радзіму: віртуальная чытальная зала запрашае ў Светлагорск напярэдадні святкавання Дня горада

І зноў пра малую радзіму: віртуальная чытальная зала запрашае ў Светлагорск напярэдадні святкавання Дня горада
Іншыя навіны

Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі працягвае знаёміць з краязнаўчымі рэсурсамі арганізацый-партнёраў. Сёння мы прадстаўляем літаратурны музей “Два таленты – два лёсы” дзяржаўнай установы культуры “Светлагорская раённая сетка бібліятэк” Гомельскай вобласці.

Па спасылцы з віртуальнай чытальнай залы вы трапіце на старонку музея і пазнаёміцеся з творчасцю Ізяслава Рыгоравіча Катлярова і Соф’і Мікалаеўны Шах – светлагорцаў, сучасных майстроў мастацкага слова. Ім лёс падарыў дзіўны шанец – быць не толькі сямейнай парай, але і паспяховымі партнёрамі ў паэтычнай творчасці. Іх аб’ядноўвае і любоў да жывапісу: С.М. Шах адкрыла ў сабе дар мастака, І.Р. Катляроў выпесціў гарадскую карцінную галерэю “Традыцыя” імя Г. Пранішнікава.

На старонках мясцовых газет або масцітых часопісаў, у зборніках цэнтральных выдавецтваў, на сустрэчах з чытачамі – уся дзейнасць гэтых двух таленавітых людзей, накіраваная на ўслаўленне сваёй малой радзімы, фарміраванне культурнай прасторы аднаго з самых маладых гарадоў нашай краіны, горада нафтавікоў, хімікаў і энергетыкаў, горада з маляўнічым наваколлем і творчымі землякамі.

У планах віртуальнай чытальнай залы – іншыя цікавыя інтэрнэт-падарожжы па рэсурсах, якія распавядаюць пра малыя куткі Беларусі, пра людзей, улюбёных у родны край. Так родная прастора стане віртуальна бліжэй нават тым карыстальнікам, якія знаходзяцца ў самых аддаленых краінах свету.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам