ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя кнігі Віктара Корбута
Адкрыццё выстаўкі графікі “Арт-лінія”

“І скажа той, хто народзіцца...”

“І скажа той, хто народзіцца...”
Іншыя навіны

5 лістапада а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) ладзіцца літаратурна-асветніцкі вечар “І скажа той, хто народзіцца...”, прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка В. Адамчыка.


Вячаслаў Адамчык – адзін з выдатных сучасных пісьменнікаў Беларусі. Ён належыць да пісьменніцкага пакалення так званых “шасцідзесятнікаў”. Ужо першыя публікацыі Вячаслава Адамчыка паказалі, што ў літаратуру прыйшоў сапраўдны майстар мастацкага слова. За гады літаратурнай працы з-пад яго пяра выйшлі шматлікія зборнікі прозы, тры раманы, некалькі сцэнарыяў, п’еса. Пісьменнік пераклаў кнігу балгарскіх народных казак “Незвычайны асілак”, паасобныя творы М. Прышвіна, Ю. Казакова, С. Залыгіна і інш.

Пад час мерапрыемства, арганізаванага Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, адбудзецца адкрыццё тэматычнай выстаўкі з фондаў бібліятэкі, выступяць даследчыкі творчасці Вячаслава Адамчыка, прагучаць успаміны людзей, якія блізка ведалі пісьменніка, сябравалі з ім. У прысутных будзе магчымасць паслухаць урыўкі з яго твораў.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 34, 293 27 56.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам