ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прадоўжаны тэставы доступ да базы даных “ПОЛПРЕД”
Лепшыя перыядычныя выданні

Гукі і ўспаміны дзяцінства

Гукі і ўспаміны дзяцінства
Іншыя навіны

18 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках Дзён культуры Швецыі ў Беларусі (13 мая – 12 чэрвеня) ладзілася літаратурна-творчая сустрэча “Гукі і ўспаміны дзяцінства”.


Падчас сустрэчы адбылася прэзентацыя кнігі шведскіх дзіцячых пісьменнікаў Юі і Томаса Вісландэраў “Малы і мядзведзік”. Гэтае мерапрыемства з’яўляецца сумесным праектам РВУ “Літаратура і мастацтва”, Пасольства Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Кніга шведскіх аўтараў была выдадзена на беларускай мове ў РВУ “Літаратура і мастацтва” пры падтрымцы Пасольства Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь у 2010 г. Пераклад са шведскай мовы падрыхтаваны Надзеяй Кандрусевіч.

На прэзентацыі выступілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь Стэфан Эрыксан, в.а. дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людміла Кірухіна і дырэктар РВУ “Літаратура і мастацтва” Аляксандр Карлюкевіч. Аўтар кнігі “Малы і мядзведзік” Юя Вісландэр расказала пра сваю творчасць, адказала на пытанні прысутных і правяла ў рамках сустрэчы аўтограф-сесію.

У ролі вядучай вечара выступіла пісьменніца, галоўны рэдактар часопіса “Бярозка” Алена Масла. Сваёй творчасцю гасцей мерапрыемства парадаваў узорны дзіцячы тэатр “Сіняя птушка” Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі. Музычнае суправаджэнне вечара ў выкананні музыканта-мультыінструменталіста Яраша Малішэўскага стварыла атмасферу казкі і дазволіла акунуцца ў свет гукаў і ўспамінаў дзяцінства.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам