ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
На 10 хвілін сталей...
“Радзівіліяна” ў музеі кнігі

Грунвальдская бітва ў выявах

Грунвальдская бітва ў выявах
Іншыя навіны

Да 600-годдзя славутай перамогі на Грунвальдскім полі Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала камплект паштовак "Грунвальдская бітва ў выявах: па матэрыялах з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі".


Грунвальдская бітва аб’яднаных войск Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага над рыцарамі Тэўтонскага ордэна 15 ліпеня 1410 г. стала адной з эпахальных падзей айчыннай і еўрапейскай сярэднявечнай гісторыі, якая прадвызначыла лёс многіх краін і народаў. Супраць рыцараў-крыжакоў Тэўтонскага ордэна мужна змагаліся ваяры з тэрыторый сучасных Беларусі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Украіны, Расіі, Чэхіі, ваяры пад татарскімі харугвамі. Бітва пад Грунвальдам знайшла адлюстраванне амаль ва ўсіх еўрапейскіх хроніках ХV–XVI стст. і ў далейшым стала аб’ектам пільнай увагі гісторыкаў і літаратараў розных краін. У выяўленчым мастацтве тэмы і сюжэты, прысвечаныя бітве пад Грунвальдам, былі і застаюцца актуальнымі сярод творцаў.

Выяўленчы матэрыял на паштоўках дазваляе зірнуць на падзеі далёкай мінуўшчыны вачыма вядомых і невядомых мастакоў. У камплект з 16 паштовак уключаны гравюры з хронік, рэпрадукцыі самых знакамітых напісаных у батальным жанры палотнаў ХІХ – пачатку ХХ ст. польскіх мастакоў Я. Матэйкі, Ю. і В. Косакаў, чэшскага мастака А. Мухі. Партрэтная галерэя прадстаўлена выявамі трох галоўных гістарычных асоб – вялікага князя літоўскага Вітаўта, караля Польшчы Ягайлы і вялікага магістра Тэўтонскага ордэна Ульрыха фон Юнгінгена. Уключаны таксама некалькі цікавых ілюстрацый з літаратурных і гістарычных твораў.

Выданне разлічана на шырокае кола карыстальнікаў, якія цікавяцца беларускай і сусветнай гісторыяй і культурай.

Камплект паштовак можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. Цана камплекта – 10 120 бел. руб.

8 ліпеня ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё гісторыка-культурнага праекта “Грунвальд-600”, у рамках якога прайшла прэзентацыя кнігі Юрыя Бохана “Ваяры Грунвальдскай бітвы” і камплекта паштовак “Грунвальдская бітва ў выявах: па матэрыялах з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам