ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дзеля жыцця на зямлі
Канферэнцыя “Духоўнае адраджэнне грамадства і праваслаўная кніга”

Грунтоўна пра Скарыну: ад першых нарысаў – да сучасных прац

Грунтоўна пра Скарыну: ад першых нарысаў – да сучасных прац
Іншыя навіны

3 мая ў бібліятэцы прайшла прэзентацыя кнігі “Францыск Скарына. Са слаўнага горада Полацка”.


Цікавасць да асобы Францыска Скарыны з далёкіх часоў праяўлялі расійскія, польскія, чэшскія, нямецкія і іншыя даследчыкі. У Беларусі дасканалае вывучэнне яго жыцця і дзейнасці пачалося ў пачатку XX стагоддзя. Першая вядомая на беларускай мове публікацыя пра славутага асветніка, падрыхтаваная Сяргеем Палуянам, з’явілася на старонках “Нашай нівы”. Імя першадрукара згадваецца таксама і ў літаратурным зборніку “Калядная пісанка, 1913 год”. Шматлікія артыкулы, навукова-папулярныя і вучэбныя выданні, творы мастацкай літаратуры былі створаны і прымеркаваны да значных падзей, такіх як 400-гадовы юбілей беларускага кнігадрукавання, 500-годдзе з дня нараджэння Францыска Скарыны і іншых.

З нагоды сёлетняга святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання свет пабачыла новае грунтоўнае выданне “Францыск Скарына. Са слаўнага горада Полацка”, якое аб’яднала пад адзінай вокладкай публікацыі беларускіх аўтараў, у большасці навукова-папулярныя нарысы.

Як адзначыў падчас мерапрыемства Аляксандр Суша, укладальнік кнігі, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці, “беларусы стварылі сабе Скарыну”. Звяртаючыся да вобраза асветніка ў пачатку XX стагоддзя, грамадскасць шукала гісторыю свайго народа, яе карані. Таму можна лічыць, што кніга расказвае, як беларусы канструявалі сваё нацыянальнае самавызначэнне праз вобраз Скарыны.

Галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Шніп выказаў словы падзякі бібліятэцы і асабіста Аляксандру Сушы за сумесную працу, у выніку якой і з’явілася такое грунтоўнае выданне пра Скарыну. Дарэчы, кніга стала лаўрэатам Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі” ў бягучым годзе. І гэта невыпадкова, бо працаваў над яе афармленнем Усевалад Свентахоўскі – адзін з лепшых сучасных мастакоў кнігі, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

У мерапрыемстве таксама прынялі удзел Дзмітрый Пятровіч, рэдактар выдання, Анатоль Бутэвіч, намеснік старшыні Беларускага фонду культуры, і Адам Мальдзіс, ганаровы старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.

Напрыканцы сустрэчы адбыўся прагляд роліка-апытання пра Францыска Скарыну, падрыхтаванага Глебам Куфцерыным. Анімацыя стала яшчэ адным сведчаннем таго, што беларусы сёння думаюць пра Скарыну і ўсведамляюць значнасць і велічнасць яго справы.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам