ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Віншуем з 75-гадовым юбілеем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Валянціну Самуілаўну Ярмішкіну
Літаратурная бязмежнасць

Гравюра для дзяцей: творчыя заняткі

Гравюра для дзяцей: творчыя заняткі
Іншыя навіны

У бібліятэцы адбыліся творчыя заняткі для дзяцей, прысвечаныя гравюры. Удзельнікі наглядна пазнаёміліся з гэтым відам мастацтва на выстаўках “Узноўлены шэдэўр” і “ILLUSTRATIO. Разнастайнасць тэхнік ілюстравання”.

На занятках у музеі кнігі дзеці даведаліся, што стварэнне гравюры патрабуе больш, чым выяўленчы талент мастака. Акрамя прадуманай ідэі, выверанай кампазіцыі пры выкананні малюнка, неабходны прыкладныя уменні ў стварэнні гравіравальных форм, веданне тэхналогій і навыкі работы з друкарскім станком.

Юныя наведвальнікі мелі магчымасць убачыць старадрукі з гравюрамі, сучасныя ілюстраваныя выданні, гравіравальную дошку XVII стагоддзя, штыхелі, разцы, афортны станок і г.д. Дзякуючы экспанатам выставак дзеці пераканаліся, што работа мастака-гравёра паэтапная і патрабуе высокага майстэрства. Спачатку мастак малюе на цвёрдай паверхні, потым спецыяльнымі прыборамі высякае кожную лінію. Малюнак на дошцы ствараць няпроста, так як ён люстрана адбівае эстамп. Калі аснова гатова, на аб’ёмны малюнак наносіцца спецыяльная фарба і выява ў выглядзе адбітка пераносіцца на паверхню. Адбітак гравюры робіцца з дапамогай друкаванай формы, якая называецца дошкай. Дошка можа быць як з дрэва, так і з іншых матэрыялаў, напрыклад, металу ці лінолеуму.

Першыя ў беларускім кнігадрукаванні гравюры былі размешчаны яшчэ ў выданнях Францыска Скарыны: больш за 50 гравюр на дрэве, больш за 500 заставак і 900 ініцыялаў.

Удзельнікі заняткаў паспрабавалі зрабіць адбіткі з драўляных дошак з выявай скарынавага знака “Сонца і Месяц” і ініцыялаў і заставак з яго кніг.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам