ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу студэнцкіх эсэ
Візіт парламенцкай дэлегацыі Босніі і Герцагавіны

Годнасць і роўнасць – усім: 60 гадоў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека

Годнасць і роўнасць – усім: 60 гадоў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека
Іншыя навіны

З 10 снежня 2008 года па 3 студзеня 2009 года ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2 паверх, пакой 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Годнасць і роўнасць – усім: 60 гадоў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека”, прысвечаная Міжнароднаму дню правоў чалавека і 60-годдзю прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.


На выстаўцы прадстаўлены больш за 100 дакументаў. Большую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага Саюза, Савета Еўропы і інш) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • правы чалавека: гісторыя, тэорыя, сучаснасць;
  • міжнародныя механізмы абароны грамадзянскіх, палітычных, сацыяльных, эканамічных і культурных правоў чалавека. Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека;
  • правы жанчын і дзяцей;
  • правы бежанцаў і мігрантаў;
  • правы меншасцяў і карэнных народаў;
  • ліквідацыя расавай дыскрымінацыі і апартэіду;
  • інфармацыя і адукацыя ў галіне правоў чалавека.

Выстаўка адрасуецца спецыялістам у галіне міжнароднага права, сусветнай палітыкі, міжнародных адносін і правоў чалавека, а таксама студэнтам, магістрантам, выкладчыкам, палітычным і грамадскім дзеячам і ўсім тым, хто цікавіцца станам і рэалізацыяй правоў чалавека ў сучасным свеце.

Дзень правоў чалавека быў аб’яўлены рашэннем Генеральнай Асамблеі ААН (рэзалюцыя 423(V)) у 1950 годзе і штогод адзначаецца 10 снежня. Менавіта ў гэты дзень у 1948 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН была прынята Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, якая абвясціла правы асобы, грамадзянскія і палітычныя правы і свабоды.

Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека з’яўляецца асновай міжнародных стандартаў і нормаў у галіне правоў чалавека. Яна пакладзена ў аснову больш за 80 міжнародных дагавораў, дэкларацый, канвенцый, нацыянальных законаў аб правах чалавека і канстытуцый дзяржаў.

Дэкларацыя апублікаваная больш чым на 360 мовах і з’яўляецца дакументам, перакладзеным на найбольшую колькасць моў. Гэта сведчыць пра яе універсальны характар і пра тое, што яна застаецца такой жа актуальнай, як і ў дзень яе прыняцця.

Паспяховае ажыццяўленне Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека выклікала ўступленне ў сілу ў 1976 годзе Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах. У гэтых дакументах замацаваныя такія “паўсядзённыя” правы, як права на жыццё, роўнасць перад законам, свабоднае выяўленне меркаванняў, сацыяльнае забеспячэнне, права на працу і адукацыю. У сукупнасці з Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека гэтыя пакты складаюць Міжнародны біль аб правах чалавека.

Колькасць міжнародных дакументаў па правах чалавека расце, яны працягваюць удасканальвацца. У наш час распрацаваны цэлы шэраг міжнародных інструментаў, якія напоўнілі практычным зместам тыя асноўныя правы, што былі прадугледжаныя ў Дэкларацыі, у тым ліку грамадзянскія, палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя і культурныя. Разам з тым, нягледзячы на прызнанне правоў чалавека ў законах і абавязацельствах дзяржаў, у любой краіне свету можна знайсці прабелы ў практычнай рэалізацыі стандартаў у галіне правоў чалавека. Мэта ператварэння Дэкларацыі ў рэальнасць для ўсіх і кожнага пакуль што застаецца недасягнутай. Таму актыўна вядзецца пошук спосабаў пераадолення перашкод на шляху ажыццяўлення ўсіх стандартаў у галіне правоў чалавека.

Рэспубліка Беларусь з’яўляецца ўдзельнікам асноўных міжнародных дагавораў і канвенцый у галіне правоў чалавека. Наша краіна выступае за канструктыўнае міжнароднае супрацоўніцтва ў праваахоўнай галіне, заснаванае на прынцыпах узаемнай павагі і раўнапраўнага партнёрства.

Спасылкі на Інтэрнет-рэсурсы

Асноўныя дакументы па правах чалавека

Сістэма ААН

Карысныя спасылкі

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам