ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт і дар пасла Румыніі
Нястомны руплівец літаратуразнаўства

Гісторыя моў свету

Гісторыя моў свету
Іншыя навіны

14 чэрвеня ў бібліятэцы прайшла навукова-папулярная лекцыя “Гісторыя моў свету: меркаванні і факты”.


Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўпершыню выступіла суарганізатарам цыкла адкрытых лекцый праекта “Навука па-за сабой”. Яго ініцыятарам з’яўляецца грамадская арганізацыя “Маладзёжны адукацыйны цэнтр «Фиальта»”, які ажыццяўляе асветніцкую дзейнасць сярод маладых людзей. У рамках праекта вучоныя і выкладчыкі ВНУ Беларусі праводзяць бясплатныя лекцыі па актуальных пытаннях хіміі, фізікі, кібернетыкі і іншых навуковых кірункаў.

Ідэя была прапанавана прадстаўнікамі кампаніі OZ.BY, якая выступіла партнёрам у арганізацыі гэтага мерапрыемства. Лекцыю “Гісторыя моў свету: здагадкі і факты” чытала кандыдат філалагічны навук, дацэнт, дактарант кафедры маўленнязнаўства і тэорыі камунікацыі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Таццяна Віктараўна Бабко. Яна распавяла прысутным пра моўны ландшафт сучаснага свету, моўныя сем’і і пра тое, як развіваліся мовы-продкі, мовы-нашчадкі і мовы-сіроты. Актыўную дыскусію ў аўдыторыі выклікала пытанне магчымасці існавання прасусветнай мовы.

На тэматычнай выстаўцы да ўвагі наведвальнікаў былі прадстаўлены навуковыя, навукова-папулярныя і даведачныя выданні па гісторыі моў свету з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. З’яўляючыся найбуйнейшым сховішчам навуковых ведаў, бібліятэка мае мэтай павышаць цікавасць шырокай аўдыторыі да навукі і ў будучым праводзіць сумесныя адкрытыя лекцыі з адукацыйным цэнтрам “Фиальта”. Такая асветніцкая практыка дазволіць навуковым ведам выйсці са сцен лабараторый і ўніверсітэтаў у шырокія масы. І тады будзе не толькі “Навука па-за сабой”, але і кожны будзе па-за сабой ад навукі!

Навіны

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам