ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
З Калядамі і Новым годам!
Рэканструкцыя дакументальнай спадчыны і бібліятэкі Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў

Гісторыя Беларусі: станаўленне нацыянальнай дзяржаўнасці

Іншыя навіны

18 снежня 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё кніжна-дакументальнай выстаўкі «Гісторыя Беларусі: станаўленне нацыянальнай дзяржаўнасці», падрыхтаванай сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і прымеркаванай да 90-годдзя з часу абвяшчэння БССР.


Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў сваёй частцы экспазіцыі прадставіла каля 300 выданняў: энцыклапедычныя даведнікі, працы, даследаванні, зборнікі дакументаў і матэрыялаў, вучэбныя дапаможнікі, манаграфіі і г. д., якія распавядаюць пра ўсе бакі жыцця рэспублікі ў пэўны час. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь экспануе 100 арыгінальных дакументаў: дакументы Беларускага Нацыянальнага Камітэта, Статутныя граматы Беларускай Народнай Рэспублікі, мандаты дэлегатаў 6-й Паўночна-Заходняй канферэнцыі РКП(б), якая праходзіла ў Смаленску, пратаколы пасяджэнняў Цэнтральнага бюро Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі. Маніфест аб абвяшчэнні БССР прадстаўлены ў арыгіналах з рукапіснымі праўкамі і ў першых афіцыйных публікацыях.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю Л.Г. Кірухіна, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук У.І. Адамушка, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктар гістарычных навук А.А. Каваленя, прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар гістарычных навук У.Ф. Ладысеў, загадчык аддзела публікацый дакументаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук В.У. Скалабан.

Тэлефон для даведак: 293-29-80, 293-27-67.

Е-mail: pr@nlb.by

 

загадчык аддзела
публікацый дакументаў
Нацыянальнага архіва
Рэспублікі Беларусь
В.У. Скалабан
намеснік дырэктара
Нацыянальнай бібліятэкі
Беларусі па навуковай рабоце і
сувязях з грамадскасцю
Л.Г. Кірухіна
дырэктар Інстытута гісторыі
НАН Беларусі
А.А. Каваленя
прафесар
Беларускага дзяржаўнага універсітэта
У.Ф. Ладысеў
дырэктар Дэпартамента
па архівах і справаводству
Міністэрства юстыцыі
Республікі Беларусь
У.І. Адамушка

Навіны

Росчырк Марка Шагала і асабісты подпіс Віктора Гюго – рэдкія асобнікі ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі

18 Ліс 2019

А ці ведаеце вы, што ў Нацыянальнай бібліятэцы ёсць выданні з аўтографамі вядомых асоб – Сальвадора Далі, Марка Шагала, Віктора Гюго, Васіля Быкава і многіх іншых? Як знайсці гэтыя пярліны фондаў, раскажам у нашым матэрыяле.

Аўтарскі погляд

Круцейшыя, чым у братоў Грым: выходзіць зборнік беларускіх чарадзейных казак

18 Ліс 2019

На “Вулеі” ідзе краўдфандынгавая кампанія для выпуску незвычайнага зборніка: “Вядзьмар, які рабіўся ваўком” – гэта трыццаць беларускіх казак з класічных збораў этнографаў XIX–XX стагоддзяў Паўла Шэйна, Еўдакіма Раманава, Міхала Федароўскага і Уладзіслава Вярыгі.

Навіны бібліятэк

111