ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дарога дабрыні
Сакрэты колераў “Вясёлкі”

Гісторыя Беларусі ў новым электронным выданні

Гісторыя Беларусі ў новым электронным выданні
Іншыя навіны

10 студзеня ў бібліятэцы прайшла прэзентацыя электроннага выдання “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.”.

Унікальны праект – сапраўдная знаходка для ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй. На 2 кампакт-дысках сабраны копіі каля 2 400 нумароў газет з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і іншых арганізацый, а таксама артыкул кандыдата гістарычных навук Андрэя Унучака “Беларускі друк у перыяд станаўлення нацыянальнай дзяржаўнасці. 1917–1922 гг.”

Прэзентацыя пачалася з выступлення дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Рамана Матульскага. Ён адзначыў, што многія гістарычныя падзеі адбіваюцца на старонках газет – у люстэрку публіцыстыкі, таму новае электроннае выданне – выдатная магчымасць для даследчыкаў пазнаёміцца ​​з папяровымі сведкамі станаўлення беларускай дзяржаўнасці.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Андрэй Дземянюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Марзалюк, загадчык аддзела гісторыі Беларусі Новага часу ДНУ “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” Андрэй Унучак і загадчыца сектара інфармацыйна-аналітычнага аддзела, укладальнік электроннага выдання Вольга Грынкевіч.

Пасля прэзентацыі госці ў музеі кнігі пазнаёміліся з экспазіцыяй выстаўкі “«Маніхвэст» Рэспублікі”, прымеркаванай да 100-годдзя абвяшчэння БССР.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Чытайце таксама пра тое, як прайшла прэзентацыя электроннага выдання “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.” у інтэрнет-рэсурсе "СБ. Беларусь сегодня".

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам