ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Запрашаем школьнікаў на квэст “Кніжны лабірынт”
Інтрыга выставы “П’едэстал” раскрыта!

Гіганцкія маланкі і вадкі азот: чытайце аб Ночы музеяў у Нацыянальнай бібліятэцы

Гіганцкія маланкі і вадкі азот: чытайце аб Ночы музеяў у Нацыянальнай бібліятэцы
Іншыя навіны

18 мая мінскі музей навукі “Элемента” далучыўся да міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” і парадаваў гасцей Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі цікавай праграмай.

У цэнтральным холе “алмаза ведаў” адбывалася нешта неверагоднае: жадаючыя маглі ўвайсці ў клетку Фарадэя і апынуцца ў асяроддзі гіганцкіх маланак трансфарматара Тэсла, а таксама памузіцыраваць на арфе з дапамогай... лазара.

Не абыйшлося і без простых, але асабліва ўпадабаных публіцы эксперыментаў з вадкім азотам.

Акрамя таго, у гэты вечар можна было пазнаёміцца бліжэй са шпуляй Тэсла, “лесвіцай Іакава”, генератарам, гальванічным элементам і іншымі дзіўнымі рэчамі са свету навукі.

Наведвальнікі з задавальненнем удзельнічалі ў хімічных вопытах і навуковых эксперыментах, па-новаму гледзячы на тое, што раней здавалася сумным і складаным. Бо цуды нараджаліся прама на вачах!

Калі па нейкіх прычынах вы не змаглі прыйсці ў бібліятэку ў гэты вечар – не хвалюйцеся. Музей навукі “Элемента” працягвае здзіўляць і радаваць сваіх гасцей у звычайным рэжыме.

Тэлефон для даведак: (8 029) 645 40 40.
Е-mail: elementokot@gmail.com

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам