ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адным з лепшых выданняў апошняга часу ў славянскім свеце прызнана беларускае факсімільнае ўзнаўленне кніжнай спадчыны Францыска Скарыны
На iPhone і Android выйшла беларускамоўная “Біблія для дзяцей”

Гэтыя цудоўныя казкі

Гэтыя цудоўныя казкі
Іншыя навіны

22 жніўня ў дзіцячым пакоі прайшла літаратурная гадзіна “Гэтыя цудоўныя казкі”.

На мерапрыемстве дзеці прачыталі самыя вядомыя казкі Уладзіміра Суцеева “Под грибом” і “Кто сказал мяу”. Затым, адказваючы на ​​пытанні казачнай віктарыны і разгадваючы крыжаванку, хлопчыкі і дзяўчынкі зараблялі балы. Удзельнікі, якія набралі па выніках найбольшую колькасць балаў, атрымалі ў падарунак кніжку-размалёўку.

Правёўшы час весела і цікава, дзеці адкрылі для сябе дзівосны свет казак Уладзіміра Суцеева, які нясе святло і дабрыню, вучыць сябраваць па-сапраўднаму, ганіць баязлівасць, прагнасць і самахвальства. Кожная гісторыя аўтара для хлопчыкаў і дзяўчынак была па-свойму пазнавальнай і павучальнай.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы, якія праходзяць у дзіцячым пакоі бібліятэкі.


Навіны

8 красавіка 1945 года. 32 дні да Перамогі

8 Кра 2020

Вызваленне гарадоў у Аўстрыі. Штурм горада і крэпасці Кёнігсберг. Весткі з Балтыйскага флоту. Вызваленне саюзнікамі нямецкіх гарадоў. Бітва за будучы ўраджай. Працоўныя пачыны і спаборніцтвы. Сяляне надзяляюцца землямі. Газеты: “Советская Белоруссия” (№ 63), “Звязда” (№№ 64, 65), “Совецкая радзіма” (№ 56).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

9 красавіка 1945 года. 31 дзень да Перамогі

9 Кра 2020

Узяцце горада і крэпасці Кёнігсберг. Падзеі пад Гановерам і Браўншвейгам. Ход пасяўной кампаніі на палях Беларусі. Газеты: “Советская Белоруссия” (№ 64), “Звязда” (№ 65), “Віцебскі рабочы” (№ 36).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

6 Кра 2020

Пакуль каранавірус шчыруе па планеце, пакінуўшы агаломшанымі мільёны ці нават мільярды людзей, некаторых стрэс і страх, наадварот, мабілізуюць, натхняюць на новыя творы. Так, вядомы італьянскі пісьменнік і фізік па адукацыі Паўла Джардана паспеў напісаць эсэ «Заражэнні» (з італьянскай літаральна «У заражэнні» / Nel contagio), прысвечанае каранавірусу.

Навіны бібліятэк

7 Кра 2020

“Купалаўскі дома” – гэта паказы спектакляў з архіва тэатра, творчых вечароў нашых артыстаў, сустрэч, святочных мерапрыемстваў і іншых відэазапісаў, якімі мы з любоўю і ўдзячнасцю гатовыя з вамі падзяліцца.

Навіны бібліятэк

7 красавіка 1945 года. 33 дні да Перамогі

7 Кра 2020

Вызваленне населеных пунктаў у паласе Карпатаў. Вулічныя баі ў Вене. Ваенныя дзеянні ў басейне Ціхага акіяна. Знойдзены залаты запас германскага імперскага банка. Задачы жывёлагадоўчай галіны. Нарада перадавікоў сельскай гаспадаркі. Газеты: “Советская Белоруссия” (№№ 62, 63), “Звязда” (№ 63).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

111