ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Гісторыю экслібрыса выкладае бібліяфіл Алег Судлянкоў
Мы лепшыя з лепшых: у бібліятэцы падвялі вынікі агляду-конкурсу РГА “Белая Русь”

Гартаючы старонкі гісторыі…

Гартаючы старонкі гісторыі…
Іншыя навіны

26 студзеня ў бібліятэцы адбылася публічная лекцыя “Крыніцы гістарычнай памяці”, прысвечаная Году гістарычнай памяці.

Госцем і экспертам выступіў знакаміты гісторык беларускіх летапісных крыніц, кандыдат філалагічных навук Вячаслаў Чамярыцкі з тэмай “Беларускія летапісы і хронікі”.

Гартаючы старонкі беларускай гісторыі, удзельнікі даведаліся шмат цікавага пра беларускія паданні і дзелавое пісьменства, літаратурныя традыцыі летапісання і гістарычную прозу Старажытнай Русі і звярнулі ўвагу на каштоўныя помнікі: “Аповесць мінулых гадоў”, “Галіцка-Валынскі летапіс”, “Навагрудскі летапіс”, “Хроніку Быхаўца”, “Летапіс князёў літоўскіх”.

Усе гэтыя дакументы – жывыя сведкі багатай мінуўшчыны беларускага народа, каштоўны здабытак яго важнай культурнай спадчыны, неацэнная крыніца пазнання шматвяковай гісторыі, напоўненай гераічнай барацьбой за незалежнасць і мірнай стваральнай працай, падзеямі вялікай гістарычнай важнасці. Яны служылі і служаць невычэрпнай крыніцай тэм, вобразаў і сюжэтаў, ведаў і натхнення для вучоных, мастакоў і пісьменнікаў.

Наступная сустрэча адбудзецца 2 лютага а 15-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (пам. 346). Іна Калечыц, дацэнт кафедры дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі БДПУ імя Максіма Танка, кандыдат гістарычных навук, эпіграфіст, выступіць з лекцыяй “Графіці Полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы”.

Запісы мінулых лекцый і жывыя трансляцыі наступных можна будзе глядзець на канале YouTube па адрасе https://www.youtube.com/c/BelarusBook/videos.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам