ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыта рэгістрацыя на XIV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
“Тварыць, нікога не паўтараючы…”: памяці мастака Фёдара Ястраба

Ганарымся разам: “Чалавек года ў сферы культуры” – наш супрацоўнік!

Ганарымся разам: “Чалавек года ў сферы культуры” – наш супрацоўнік!
Іншыя навіны

6 лютага ў бібліятэцы адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, на якім ішла гаворка аб выніках дзейнасці арганізацый культуры ў 2017 годзе і задачах на 2018 год.

Сабраўшыхся з усіх рэгіёнаў Беларусі кіраўнікоў і супрацоўнікаў устаноў культуры, удзельнікаў творчых саюзаў і грамадскіх аб’яднанняў прывітаў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар. У пасяджэнні таксама ўзялі ўдзел першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў, намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіль Жарко, першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Дрыга, намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Аляксандр Яцко, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення – начальнік упраўлення сацыяльна-культурнай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Красачка, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ірына Старавойтава, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк і іншыя ганаровыя госці.

У межах сустрэчы прагучалі даклады кіраўнікоў устаноў культуры аб асноўных напрамках развіцця, праблемах і пазітыўным вопыце іх вырашэння. Былі закрануты прававыя, сацыяльна-эканамічныя, адукацыйныя, навуковыя і кадравыя аспекты развіцця сферы культуры.

Урачыстым момантам пасяджэння стала цырымонія ўручэння прэмій рэспубліканскіх конкурсаў на лепшую практыку дзейнасці органаў мясцовай улады па рэалізацыі дзяржаўнай культурнай палітыкі, “Чалавек года ў сферы культуры” і “Горад культуры” па выніках 2017 года.

Прыемна адзначыць, што высокае званне “Чалавек года ў сферы культуры” ў намінацыі “Бібліятэчная дзейнасць” прысуджана намесніку дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандру Сушы.

Паважаны Аляксандр Аляксандравіч! Шчыра віншуем з ганаровым званнем! Дзякуем за Вашу адданасць любімай справе і плённую працу, жадаем моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх пачынаннях і новых перамог!

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Навіны

У нагу з часам: адбылася канферэнцыя па пытаннях інавацыйнага развіцця сферы культуры

18 Май 2018

18 мая ў бібліятэцы ў рамках XXV Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях “ТИБО” адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура”.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Пабачыла свет кніга вершаў Рыгора Барадуліна “Азбука. Вясёлы вулей”

21 Май 2018

У выдавецтве “Кнігазбор” у серыі “Кнігарня пісьменніка”, заснаванай Саюзам беларускіх пісьменнікаў, пабачыла свет кніга вершаў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна “Азбука. Вясёлы вулей”.

Навіны бібліятэк

“Як атрымаць пропуск у свет права?”: пытанні інфарматызацыі прававой сферы абмеркавалі на канферэнцыі

17 Май 2018

17 мая ў бібліятэцы прайшла VI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Інфармацыйныя тэхналогіі і права (Прававая інфарматызацыя – 2018)”.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Хто сёння чытае антычную класіку ў арыгінале?

17 Май 2018

16 мая спецыяльна для студэнтаў кафедры класічнай філалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта спецыялісты навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства правялі тэматычныя заняткі “Грэчаская друкаваная кніга ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі