ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Музейныя заняткі са Скотам Кэралам
Самота, атлусценне і сяброўства. Пра што пішуць лаўрэаты Еўрапейскай прэміі па літаратуры

“Гадзіна музыкі” адкрывае новы сезон

“Гадзіна музыкі” адкрывае новы сезон
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ў рамках “Гадзіны музыкі” адкрываюць новы сезон інтэрактыўных лекцый “Беларуская музыка ў сусветнай мастацкай прасторы”.

“Гадзіна музыкі” – гэта цыкл бясплатных мерапрыемстваў, прызначаных для шырокага круга слухачоў.

Музыказнаўцы Нацыянальнай акадэміі навук пазнаёмяць вас з гісторыяй беларускай музыкі XIX – пачатку XX стагоддзя, адкрыюць малавядомыя факты пра творчасць такіх выбітных кампазітараў, як Станіслаў Манюшка, Фларыян Міладоўскі і Міхал Клеафас Агінскі.

Этнамузыколагі раскажуць пра каляндарна-абрадавых традыцыях беларусаў і падзеляцца ўнікальнымі архіўнымі і экспедыцыйнымі аўдыя- і відэаматэрыяламі.

Сапраўдным святам стануць упадабаныя ўсім лекцыі-канцэрты з удзелам музычнай капэлы “Cantus Alba Rutheniae” пад кіраўніцтвам кандыдата мастацтвазнаўства Галіны Цмыг, якія адкрываюць і закрываюць наш асенне-зімовы цыкл. Усе прысутныя змогуць не толькі атрымаць асалоду ад цудоўнага выступлення артыстаў, але і выканаць некаторыя творы разам з імі.

З намі цікава і пазнавальна!


Праграма

Уваход свабодны (пры наяўнасці чытацкага білета або пропуску сацыякультурнага цэнтра).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Кампетэнтна і падрабязна

21 Ліс 2019

20 лістапада Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Звароты грамадзян: з практыкі грамадзянска-прававога кансультавання”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віртуальны ваяж па тэатрах нашай краіны – з вэб-сайтам “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”

20 Ліс 2019

Запрашаем наведаць тэатральную старонку навігатара “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”. Тут вы знойдзеце інфармацыю аб музычных, драматычных, лялечных і іншых тэатрах Рэспублікі Беларусь, якія ставяць спектаклі для гледачоў розных узростаў: ад 3-х да 103-х гадоў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111